Міхаіл Гарбачоў. Жыцьцё ў фатаздымках

Былы савецкі лідэр Міхаіл Гарбачоў падчас прэзэнтацыі аўтабіяграфічнай кнігі 29 лютага 2016 году. Гарбачоў казаў: «Чым больш я думаю пра сваё жыцьцё, тым больш бачу, што самыя вялікія і важныя падзеі адбыліся нечакана».
 

Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў нарадзіўся 2 сакавіка 1931 году. На фота з бабуляй і дзядулем ва ўзросьце трох гадоў.
 

Малады Гарбачоў ва ўзросьце 19 гадоў. На лацкане пінжака ў яго ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга, які Гарбачоў атрымаў за кіраваньне камбайнам на раўнінах поўдня Расеі.
 

Партрэт Раісы і Міхаіла Гарбачовых, якія пажаніліся ў верасьні 1953 году. Раіса Гарбачова памерла ад лейкеміі ў 1999 годзе.
 

Гарбачоў узначальвае дэлегацыю Камуністычнай партыі ў Стаўрапалі ў 1966 годзе. Менавіта ў Стаўрапалі ён пачаў сваю кар'еру ў партыі, якую пасьля ўзначаліць.
 

Гарбачоў (трэці справа) на сьвяткаваньні ўгодкаў Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Стаўрапалі. Фота з 1960-х гадоў. Малады камуніст хутка прасоўваўся па кар'ернай лесьвіцы.

 

Міхаіл Гарбачоў з жонкай Раісай і тагачаснай прэм'ер-міністаркай Вялікай Брытаніі Маргарэт Тэтчэр у 1984 годзе.
 

Першая сустрэча Міхаіла Гарбачова з 40-м прэзыдэнтам Злучаных Штатаў Амэрыкі Рональдам Рэйганам у Жэнэве ў лістападзе 1985 году. Гарбачоў быў абраны генэральным сакратаром Камуністычнай партыі ў сакавіку 1985 году.
 

З тагачасным кубінскім прэзыдэнтам Фідэлем Кастра ў Крамлі ў сакавіку 1986 году. У той жа год Гарбачоў пачаў сваю ініцыятыву па перабудове (рэструктурызацыі) СССР, якая, як ён спадзяваўся, заахвоціць «ініцыятыву і творчыя намаганьні» і дапаможа вывесьці са стагнацыі савецкую эканоміку
 

Міхаіл Гарбачоў і 43-і віцэ-прэзыдэнт ЗША Джордж Буш віншуюць жыхароў Вашынгтону, акруга Калюмбія, падчас афіцыйнага візыту Гарбачова ў ЗША 10 сьнежня 1987 году
 

Рэйган і Гарбачоў падпісваюць у Белым доме Дамову аб ракетах сярэдняй і малой далёкасьці (РСМД) у сьнежні 1987 году. У 1988 годзе адбыліся далейшыя рэформы Гарбачова з палітыкай галоснасьці (адкрытасьці), якая дала свабоду слова савецкім грамадзянам

 

Гарбачоў вітаецца зь лідэрам Усходняй Нямеччыны Эрыхам Гонэкерам. Гарбачоў прыбыў ва Ўсходні Бэрлін на цырымонію, прысьвечаную 40-годзьдзю заснаваньня Нямецкай Дэмакратычнай Рэспублікі. Фота 6 кастрычніка 1989 году. Празь месяц Бэрлінскі мур абрынуўся і ўсходнія немцы хлынулі на Захад
 

Міхаіл Гарбачоў цісьне руку папу Яну Паўлу II падчас першай у гісторыі сустрэчы кіраўніка Крамля і пантыфіка ў Ватыкане 1 сьнежня 1989 году.
 

Тагачасны прэзыдэнт Чэхаславаччыны Вацлаў Гавэл цісьне руку Гарбачову пры абмене дакумэнтамі аб вывадзе савецкіх войскаў з тэрыторыі Чэхаславаччыны. Масква, 26 лютага 1990 году

 

Гарбачоў і савецкі міністар замежных спраў Эдуард Шэварнадзэ на сустрэчы з тагачасным канцлерам Заходняй Нямеччыны Гельмутам Колем і міністрам замежных спраў Гансам-Дзітрыхам Геншэрам у ліпені 1990 году абмяркоўваюць умовы ўзьяднаньня Нямеччыны
 

Гарбачоў вітаецца зь людзьмі падчас афіцыйнага візыту ў Вільню, Літва, 30 студзеня 1991 году

 

Міхаіл Гарбачоў падчас візыту ў Менск. 26 лютага 1991 

Міхаіл Гарбачоў падчас візыту на Менскі трактарны завод. 28 лютага 1991

Міхаіл Гарбачоў галасуе на рэфэрэндуме, які павінен вырашыць, застанецца Савецкі Саюз адзінай дзяржавай ці не. Масква, 17 сакавіка 1991
 

Тагачасны прэзыдэнт ЗША Джордж Буш-старэйшы і Міхаіл Гарбачоў абменьваюцца асадкамі пасьля падпісаньня ў Маскве 31 ліпеня 1991 году гістарычнай Дамовы аб скарачэньні стратэгічных узбраеньняў. Гэтая дамова скараціла ядзерныя арсэналы звышдзяржаў амаль на траціну
 

Прэзыдэнт Расеі Барыс Ельцын і былы прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў на пазачарговай сэсіі Вярхоўнага Савету Расеі ў Маскве 23 жніўня 1991 году

Гарбачоў і былы прэзыдэнт ЗША Рональд Рэйган у каўбойскіх капелюшах на ранча Рэйгана ў Каліфорніі. Ранча дэль Сьела, 2 мая 1992 году. Лідэры мелі адносіны, заснаваныя ня толькі на ўзаемнай павазе, але і на сяброўстве, якое дапамагло пакласьці канец «халоднай вайне»
 

Гарбачоў з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным на прэс-канфэрэнцыі ў Шлезьвігу, Нямеччына, у сьнежні 2004 году. Гарбачоў ацаніў анэксію Расеяй украінскага Крыму, як паведамляецца, наступным чынам: «Я б зрабіў тое самае». Аднак пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў лютым 2022 году ацэнка Гарбачовым яго пераемніка рэзка зьмянілася
 

З канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель на выставе ў Бэрліне 24 лютага 2011 году, прысьвечанай 80-годзьдзю Гарбачова.
 

Ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі міру (зьлева направа): Лех Валэнса, Міхаіл Гарбачоў, Фрэдэрык Вілем дэ Клерк і Джымі Картэр на панэльнай дыскусіі ў Чыкага ў красавіку 2012 году