Як затрымлівалі 400 удзельнікаў дэманстрацыі ў цэнтры Масквы. ФОТА
Асноўныя затрыманьні праходзілі на Цьвярскім і Гарачым бульвары
Паліцыянты прасілі людзей зняць футболкі з надпісам «Я / Мы Іван Галуноў» і затрымлівалі людзей выбарачна, «выдзіраючы» іх з натоўпу
Паводле ацэнкі журналістаў тэлеканалу «Настоящее Время», спачатку затрыманьні не былі жорсткімі, як на папярэдніх акцыях пратэсту
Затрымалі спэцыяльнага карэспандэнта «Медузы» Ільлю Жэгулёва. Ягонага брата ў красавіку 2018 году суд Масквы асудзіў на тры гады калёніі агульнага рэжыму паволе абвінавачаньня ў захоўваньні наркотыкаў.
Сярод затрыманых — палітык Аляксей Навальны. Яго абвінавачваюць у паўторным парушэньні парадку правядзеньня акцыі
«Нічога б не атрымалася, калі б не бясконцыя акцыі салідарнасьці», — сказала дырэктар «Медузы» Галіна Цімчанка пра марш
Напрыканцы маршу былі затрыманыя журналісты Ільля Азар і Лізавета Несьцерава
Затрыманых адвезьлі як мінімум у сем аддзяленьняў паліцыі
Паводле МУС Масквы, у акцыі прынялі ўдзел 1200 чалавек
Карэспандэнты чулі па рацыі сілавікоў распараджэньні «не затрымліваць жанчын» за выключэньнем выпадкаў, «калі яны відавочна парушаюць»
12 чэрвеня афіцыйнае сьвята — Дзень Расеі
Журналіста-расьсьледніка Івана Галунова затрымалі 6 чэрвеня ў Маскве, абвінаваціўшы ў распаўсюдзе наркотыкаў. Пазьней яго адправілі пад хатні арышт, заявіўшы, што ў яго заплечніку і ў кватэры знайшлі наркатычныя рэчывы.
Пасьля хвалі пратэстаў журналіста вызвалілі ад адказнасці ў сувязі зь недаказанасьцю яго віны, а справу ў дачыненьні да яго зачынілі. Але ініцыятары шэсьця адмяняць заплянаваны марш ня сталі. Людзі, якія выйшлі 12 чэрвеня на вуліцы Масквы, патрабуюць расьсьледавання іншых сфабрыкаваных крымінальных спраў, рэформы артыкула 228 (распаўсюд наркотыкаў) і вызваленьня невінаватых