100 дзён пратэстаў у Грузіі. ФОТА


29 лістапада пратэстоўцы размахваюць сьцягамі Грузіі і Эўразьвязу перад будынкам парлямэнту

29 лістапада пацярпелыя пратэстоўцы атрымліваюць мэдыцынскую дапамогу ў машыне хуткай дапамогі пасьля актыўнага прымяненьня паліцыяй сьлезацечнага газу.

30 лістапада на праспэкце Руставэлі ў Тбілісі амапаўцы затрымліваюць пратэстоўца. Жорсткія дзеяньні паліцыі прывялі да таго, што Эўразьвяз увёў візавыя абмежаваньні для грузінскіх дыпляматаў і ўрадавых службоўцаў.
1 сьнежня пратэстовец у адгазьніку стаіць у воблаку сьлезацечнага газу, распыленага паліцыяй
2 сьнежня паліцыянты ідуць у наступ на пратэстоўцаў. Адзін зь іх губляе дубінку падчас нападу
4 сьнежня пратэстоўцы на праспэкце Руставэлі, узброеныя дубінкамі і самаробнымі шчытамі
9 сьнежня дэманстранты спальваюць ляльку ў выглядзе Бідзіны Іванішвілі. Былы прэм'ер-мільярдэр зьяўляецца заснавальнікам кіроўнай партыі «Грузінская мара». Многія грузіны выказалі незадаволенасьць гэтым сымбалічным актам пратэсту.
21 сьнежня пратэстоўцы фатаграфуюцца на фоне калядных агнёў на праспэкце Руставэлі
13 студзеня пратэстоўцы гуляюць у стратэгічную настолку Go падчас дэманстрацыі на праспэкце Руставэлі
15 лютага ўдзельнікі маршу, якія патрабуюць правядзеньня новых выбараў, ідуць у цэнтры Тбілісі
21 лютага дэманстранты выходзяць на марш у Тбілісі з патрабаваньнем вызваліць больш за 50 пратэстоўцаў, якія застаюцца ў турмах
25 сьнежня былая прэзыдэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі, самая прыкметная палітычная фігура, якая падтрымлівае пратэсты, вітае дэманстрантаў
18 лютага пратэстоўцы спальваюць піньяту ў выглядзе начальніка грузінскага АМАПу Зьвіяда Харазішвілі, на праспэкце Руставэлі