Юры Гагарын: жыцьцё касманаўта на Зямлі
Савецкі касманаўт Юры Гагарын на пляжы з жонкай Валянцінай і дачкой Аленай у чэрвені 1960 году, менш чым за год да таго, як ён увайшоў у гісторыю як першы чалавек, які зьдзейсьніў палёт у космас
Гагарын нарадзіўся ў вёсцы Клушына (цяпер у Смаленскай вобласьці, Расея) 9 сакавіка 1934 году. Гэтая фатаграфія зробленая ў 1946 годзе ў Гжацку, куды яго сям’я пераехала пасьля вайны
Гагарын (крайні зьлева) са сваёй валейбольнай камандай, 1950 год. Ён ніколі ня быў высокім, яго рост — 157 сантымэтраў
Гагарын у ліцейным цэху Люберацкага заводу сяльгасмашын, 1951 год. Ён скончыў рамеснае вучылішча па спэцыяльнасьці «фармоўшчык-ліцейшчык», а затым вучыўся ў Саратаўскім тэхнічным тэхнікуме
Гагарын у гады навучаньня ў Саратаўскім аэраклюбе, 1955 год. Пазьней ён паступіў у авіяцыйнае вучылішча ў Арэнбургу. Ён добра вучыўся, але меў складанасьці з тым, як садзіць самалёт, што ледзь не прывяло да яго выключэньня з вучэльні. Яго невысокі рост мог уплываць на вугал агляду з кабіны, таму Гагарын скончыў навучаньне, лётаючы на крэсьле з тоўстай падкладкай
Гагарын перад палётам у космас на касмадроме Байканур, Казахстан. 12 красавіка 1961 году ён выканаў адзін абарот вакол Зямлі на касьмічным караблі «Усход-1»
Першы сакратар ЦК КПСС Мікіта Хрушчоў з бацькамі Юрыя Гагарына падчас урачыстай сустрэчы касманаўта ў аэрапорце Ўнукава пасьля яго пасьпяховага вяртаньня з космасу
Гагарын і Хрушчоў падчас афіцыйнай сустрэчы касманаўта ў Маскве, 14 траўня 1961 году
Гагарына сустракаюць землякі, жыхары Смаленскай вобласьці 16 чэрвеня 1961 году
Гагарын з кубінскім лідэрам Фідэлем Кастра падчас візыту ў Гавану, 23 чэрвеня 1961 году
Гагарын пакідае Букінгемскі палац у Лёндане пасьля абеду з каралевай Лізаветай II, 14 ліпеня 1961 году
Нованароджаныя пад партрэтамі касманаўтаў 8 лютага 1963 году. Фота Гагарына ў цэнтры. У 60-х імя Юры стала адным з самых папулярных у Савецкім Саюзе
Гагарын віншуе касманаўтаў Валянціну Церашкову і Андрыяна Нікалаева з шлюбам, 3 лістапада 1963 году. За некалькі месяцаў да гэтага Церашкова стала першай жанчынай у космасе
Касманаўты Юры Гагарын, Уладзімір Камароў і Андрыян Нікалаеў на паляваньні, 1 кастрычніка 1964 году
Гагарын дома з дачкой Аленай, 10 сакавіка 1964 году
Гагарын з жонкай Валянцінай на навагоднім балі ў Крамлёўскім палацы зьездаў, 1 студзеня 1965 году
Юры Гагарын (зьлева) і Аляксей Лявонаў у Зорным гарадку на касьцюмаваным ўшанаваньні новых касманаўтаў, 12 траўня 1965 году
Гагарын і здымачная група Праскай тэлевізіі падчас здымкаў фільму «Я бачыў Зямлю, як дзіцячы мяч», 18 кастрычніка 1965 году
Гагарын ва ўбраньні мушкецёра з малодшай дачкой Галінай, дачкой касманаўта Уладзіміра Камарова Ірай і старэйшай дачкой Аленай перад сустрэчай Новага году, 31 сьнежня 1965 году
Гагарын на занятках у Вайскова-паветранай інжынэрнай акадэміі імя Жукоўскага ў Маскве, 19 лютага 1966 году
Удава Гагарына Валянціна ля партрэта мужа каля Крамлёўскай сьцяны падчас пахаваньня, 30 траўня 1968 году. Юры Гагарын і лётчык-інструктар Уладзімір Сярогін загінулі ў авіякатастрофе падчас трэнавальнага палёту. Дакладная прычына трагедыі невядомая