Сьмерць, зброя і савецкая прапаганда: як выглядаюць пакінутыя пазыцыі расейскіх вайскоўцаў. Фотагалерэя
Сапёр тэрытарыяльнай абароны Ўкраіны зьбірае боепрыпасы з былых расейскіх пазыцый каля вёскі Гракава ў Харкаўскай вобласьці, 13 кастрычніка 2022 году
Імправізаваны рукамыйнік на пакінутым расейскімі вайскоўцамі месцы. Расейскія войскі адышлі з Гракава ў пачатку верасьня падчас маштабнага контрнаступленьня Ўзброеных сіл Украіны
Вайскоўцы тэрытарыяльнай абароны каля цела мясцовага жыхара, які, як паведамляецца, загінуў ад расейскай міны.
У лютым, калі Расея пачала маштабнае ўварваньне ва Ўкраіну, у вёсцы Гракава пражывала каля 1000 чалавек. Цяпер у ім засталося каля 30 мясцовых жыхароў.
Украінскія вайскоўцы ачышчаюць маскіровачную сетку з расейскіх пазыцый пад Гракавам. Такая сетка дапамагае маскіраваць ад бесьпілётнікаў тэхніку і салдат, якія замацаваліся на пазыцыях.
Украінскі вайсковец трымае трафэйныя боепрыпасы да аўтаматычнага гранатамёта на пазыцыі ў вёсцы Гракава.
Стос непрачытаных газэт з выявай Уладзіміра Леніна і іншай савецкай сымболікай. Былая савецкая газета «Красная звезда» зьяўляецца афіцыйным рупарам Міністэрства абароны Расеі.
Украінскі сапёр адкрывае скрыню з боепрыпасамі.
Украінскія вайскоўцы зьмяшчаюць непрыдатную расейскую зброю і боепрыпасы ў глыбокую яму для зьнішчэньня шляхам падрыву.
Пасьля кіраванага падрыву на магутных супрацьтанкавых мінах ля вёскі Гракава падымаецца дым.