Марыюпаль: да і пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну. ФОТА
Цэнтральны вакзал Марыюпалю, сфатаграфаваны ў 2013 годзе.
Чыгуначны вакзал Марыюпалю ў красавіку 2022 году.
Станцыя знаходзіцца ўсяго за кілямэтар ад заводу «Азоўсталь», які дагэтуль знаходзіцца пад пастаянным расейскім абстрэлам і бамбаваньнямі.
Данецкі абласны драматычны тэатар у цэнтры Марыюпалю, сфатаграфаваны ў траўні 2021 году.
Марыюпальскі тэатар у красавіку 2022 году пасьля двух расейскіх бамбаваньняў, якія разбурылі гістарычны будынак. У будынку загінулі людзі, якія хаваліся ўнутры.
Фота гандлёвага цэнтру на захадзе Марыюпалю, бяз даты.
Гандлёвы цэнтар, сфатаграфаваны ў красавіку 2022 году.
Мячэць Султана Сулеймана ў Марыюпалі і Ісламскі культурны цэнтар, фота 2009 году.
Прарасейскі баявік праходзіць міма мячэці, пашкоджанай падчас баёў у красавіку 2022 году.
Украінскі патрульны катэр прычаліў у порце Марыюпаль. Да пачатку маштабнага ўварваньня засталося два тыдні.
Зьнішчаны ўкраінскі карабель у марыюпальскім порце, красавік 2022 году.
Марыюпальцы прагульваюцца перад Данецкім абласным драматычным тэатрам падчас фестывалю ў рамках Дзён Францыі ва Ўкраіне ў 2019 годзе.
Пажылая жанчына праходзіць міма разбуранага тэатру і бронемашыны расейскіх акупацыйных войскаў у красавіку 2022 году.
Жанчына выходзіць з падземнага пераходу на скрыжаваньні ў цэнтры Марыюпалю. Фота зроблена ў 2019 годзе.
Від з вышыні птушыга палёту на скрыжаваньне дарог і тую самую вежу ў красавіку 2022 году.
Цягнікі на чыгуначных каляінах, якія праходзяць па ўзьбярэжжы каля станцыі Марыюпаль. Здымак да ўварваньня.
На заднім плане – завод «Азоўсталь»
Спаленыя цягнікі на той самай прыбярэжнай чыгунцы, сфатаграфаваныя пасьля пачатку маштабнага расейскага ўварваньня ў 2022 годзе.
Адзін з двух гістарычных «шпілепадобных дамоў» у цэнтры Марыюпалю, сфатаграфаваны ў траўні 2021 году.
Расейскія войскі выгружаюць бранятэхніку каля вежы-шпіля ў красавіку 2022 году.