Расея нанесла ўдары па ўкраінскіх гарадах: ёсьць загінулыя і параненыя. ФОТА

Шматпавярховы дом у Палтаве разбураны расейскімі абстрэламі. 1 лютага 2025 г

Маштаб разбурэньняў у Палтаве ў выніку расейскай атакі.
Ад удару ў шматпавярховым доме разбураны адзін пад'езд і часткова другі. Пашкоджаныя 18 бліжэйшых жылых дамоў і дзіцячы садок

Ратавальнікі нясуць цела чалавека, знойдзенае пад абломкамі жылога дома, разбуранага расейскім ракетным ударам.
У выніку нападу загінулі ня менш за 7 чалавек, 14 атрымалі раненьні, у тым ліку трое дзяцей. Удалося выратаваць 22 чалавекі.
У Палтаўскай вобласьці аб'яўлена трохдзённая жалоба

На фота Уладзіслаў, жыхар адной з разбураных кватэр, якая знаходзілася ў зьнішчаным ракетай пад'езьдзе. Мужчына распавёў журналістам выданьня «Зміст», што ў момант нападу ён і яго сям'я знаходзіліся ў суседнім сховішчы, і дзякуючы гэтаму змаглі выратавацца. У кватэры застаўся кот.
Ратавальнікі нясуць параненую жанчыну, якую дасталі з-пад завалаў дома, у які трапіла расейская ракета
Жыхары каля разбуранага снарадам дома ў Палтаве
На месцы падзеньня расейскай ракеты працуюць пажарныя
Прыватны дом у Харкаве разбураны ў выніку нападу «шахедаў». Загінула 70-гадовая жанчына, якая жыла ў гэтым доме
Сапёры аглядаюць абломкі бесьпілётніка на месцы атакі ў Харкаве
Пажар на месцы ўдару расейскага бесьпілётніка ў Запарожжы.
«18 «шахедаў» былі накіраваныя расейцамі ў Запарожжа гэтай ноччу. Вось так выглядае адзін з пашкоджаных дамоў. «Паводле ўдакладненых зьвестак, у выніку абстрэлу праціўніка на Запарожжа паранены 57-гадовы мужчына», - паведаміў у тэлеграме начальнік абласной ваеннай адміністрацыі Іван Фёдараў.
Дом у Запарожжы, пашкоджаны расейскім нападам шахедаў
Увечары 31 студзеня расейскія войскі нанесьлі ракетны ўдар па гістарычным цэнтры Адэсы, у выніку чаго сем чалавек былі параненыя. Значныя пашкоджанні атрымаў будынак гатэля «Брысталь». Рознай ступені пашкоджаньні атрымалі каля 15 аб'ектаў культурнай спадчыны
Варонка ад ракеты каля гатэля, пашкоджанага ў выніку расейскай атакі на Адэсу
Расейскія вайскоўцы рэгулярна атакуюць рэгіёны Украіны з ужываньнем розных відаў зброі.
Расейскае кіраўніцтва адмаўляе, што расейская армія падчас поўнамаштабнай вайны наносіць мэтанакіраваныя ўдары па грамадзянскай інфраструктуры гарадоў і вёсак Украіны, забіваючы мірных жыхароў і разбураючы бальніцы, школы, дзіцячыя сады, аб'екты энэрга- і водазабесьпячэньня.
Украінскія ўлады і міжнародныя арганізацыі кваліфікуюць гэтыя ўдары як ваенныя злачынствы з боку РФ.