Фота дня

Праэўрапейскія актывісты з налепкамі "дыктатура" на вуснах перад адміністрацыяй прэзыдэнта ў Кіеве

Праэўрапейскі актывіст з «зашытым» ротам перад спэцназам міліцыі падчас мітынгу апазыцыі ля адміністрацыі прэзыдэнта ў Кіеве.

Казацкі патруль на сочынскім лётнішчы "Адлер".

13 студзеня жанчына праходзіць каля стадыёна ў ірацкім горадзе Туз Хурмату, на месцы. дзе напярэдадні выбухнула бомба

Пахаваньне былога прэм'ер-міністра Ізраілю Арыела Шарона ў Ерусаліме, 13 студзеня.

Дзіця гуляе пад плашчом чалавека ў касьцюме Бэтмэна ў фавэлах каля стадыёна Маракана ў Рыё-дэ-Жанэйра, дзе цяпер зьнесьлі трушчобы і распачалі рамонт напярэдадні чэмпіянату сьвету па футболе, які пройдзе ў чэрвені ў Бразыліі. (AFP)

Былы міністар унутраных спраў Украіны, цяпер апазыцыйны палітык Юры Луцэнка быў вывезены ў шпіталь пасьля ўдару па галаве, атрыманага ў сутычцы з байцамі спэцаддзелу міліцыі «Беркут» каля будынку Сьвятошынскага раённага суду ў Кіеве

Былы кубінскі прэзыдэнт Фідэль Кастра ўпершыню за апошнія дзевяць месяцаў паказаўся на публіцы з нагоды адкрыцьця культурнага цэнтру Studio Kcho Romerillo ў Гаване. 8 студзеня 2014