Першая сусьветная: сцэны жыцьця і сьмерці
Нямецкія салдаты ідуць да акопа францускіх салдатаў і прапануюць ім здацца.
Францускія салдаты вядуць агонь з кулямёта. Дата і месца здымак невядомыя.
Салдаты роварнага аддзелу францускай арміі на ўчастку Шампань на ўсходзе Францыі 22 верасьня 1915 г.
Момант газавай атакі, праведзенай нямецкай арміяй. Фота зробленае з рускага самалёта ў 1916 годзе.
Салдаты ўдарнага аддзелу "Ардзіці" італьянскай арміі ў супрацьгазах.
Салдаты францускай арміі валакуць гармату на другую пазыцыю на ўчастку фронту ў сваёй краіне. Дата здымку невядомая.
Салдаты францускай арміі ў акопе на ўчастку Шампань на ўсходзе Францыі.
Кароль Сэрбіі Пётар Першы (справа) ў момант адступленьня пасьля ўваходу войскаў на чале з арміяй Германіі, лістапад 1915 г.
Нямецкія салдаты, якія трапілі ў палон пасьля Бітвы пры Вердэне. Іх абшукваюць францускія жаўнеры.
Сьвятар вядзе службу для салдатаў францускай арміі на ўчастку Шампань на ўсходзе Францыі.
На пазыцыі брытанскага аддзелу пасьля газавай атакі з боку нямецкай арміі 19 ліпеня 1916 г.
Санітарная машына "Форд" амэрыканскай вытворчасьці ў разбуранай вёсцы ў Бэльгіі, верасень 1918 г.
Руская пяхота
Францускія жаўнеры зьбіраюць целы сваіх загінулых паплечнікаў, 1 кастрычніка 1917 г.
Салдаты францускай арміі прымаюць абед на ўчастку фронту на поўначы краіны.
У цэнтры - сабака, запрэжаны ў павозку, цягне кулямёт бэльгійскай вытворчасьці. Участак фронту на поўначы Францыі.
Афіцэр францускай арміі стаіць ля магілаў салдатаў. 19 сьнежня 1916 г.