На 16 сьнежня курс даляра на Маскоўскай біржы склаў 80,10 расейскіх рублёў. Курс эўра — 98,50 рублёў.
Сёньня курс даляру на адкрыцьці таргоў Маскоўскай біржы склаў 58,86 рубля (упаў на 5,58 рубля). Эўра каштуе 73,1 рубля (упаў на 5,76 рубля), — піша Газета.ру.
Цэнтральны банк Расеі з 16 сьнежня рэзка павысіў ключавую працэнтную стаўку — з 10,5% адразу да 17% гадавых. Паведамленьне банка на гэты конт было апублікавана ў ноч на сераду. Да гэтага рашэньня расейскага рэгулятара многія экспэрты ўжо паставіліся скептычна.