Ці сьвяткуюць менчукі Дзень Каня Божага? І хто гэта такі? ВІДЭА

Your browser doesn’t support HTML5

У гонар каго слаўнае міжнароднае сьвята 1 красавіка? Па-беларуску гэтага галоўнага героя можна назваць розным чынам. Але калі мы спыталіся ў менчукоў на вуліцы, хто ж такі „конь Божы“, то пачулі ў лепшым выпадку пра Пэгаса, адзінарога ды ўсякіх іншых кентаўраў. На жаль, не...

Некаторым урэшце дапамагла падказка — сынанімічны таму каню „асёл маляваны“. Пра паходжаньне гэтых сакавітых і патрэбных беларускіх выразаў, а таксама пра беларускі горад, дзе зусім няма ёлупняў, — першакрасавіцкае відэа Радыё Свабода.