Дзяды — 2015. Шэсьце ў Менску ФОТАГАЛЕРЭЯ

Удзельнікі нясуць на сябе крыжы ўвесь маршрут - гэта каля 11 км

#Пагоняпобач

Палітык Мікалай Статкевіч

Гісторык Уладзімер Юхо пачаў спяваць Пагоню

Удзельнікі шэсьця Дзяды вымушаныя прапускаць транспарт і пераходзіць дарогу асобнымі групамі. ДАІ не захацела перакрываць рух

Калёна рушыла. На момант пачатку акцыі ў ёй удзельнічалі 500 чалавек

Партрэт рэпрэсаванага Платона Галавача

Калёна рушыць па пр. Незалежнасьці

Удзельнікі шэсьця прынесьлі шмат бел-чырвона-белых сьцягоў

Адзін з удзельнікаў акцыі Дзяды-2015

Сярод плякатаў, якія нясуць удзельнікі шэсьця Дзяды, - "Дзякуй продкам за мову"

Удзельнікі шэсьця нясуць партрэты рэспрэсаваных, сярод іх пісьменьнік Міхась Чарот

Людзі абварочваюць сябе нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сьцягамі з выявай Пагоні. #Пагоняпобач

Удзельнікі шэсьця ідуць дарогай сьмерці ва ўрочышчы Курапаты

Перад пачаткам мітынга ва ўрочышчы Курапаты

Актывісткі КХП-БНФ. На заднім пляне – моладзь са сьцягамі і партрэтамі рэпрэсаваных пісьменьнікаў

Дзяўчына з завушніцамі ў выглядзе герба «Пагоня»

Падчас мітынгу

На плякатах – партрэты Ўсевалада Ігнатоўскага і Тодара Кляшторнага

Выступае намесьнік старшыні КХП-БНФ «Адражэньне» Юрась Беленькі

Удзельніца акцыі з партрэтам закатаванага ў 1937 годзе пісьменьніка Міхася Зарэцкага

Удзельнікі шэсьця прынесьлі некалькі новых крыжоў, каб усталяваць іх ва ўрочышчы Курапаты

Самы арыгінальны строй шэсьця Дзяды-2015 — спартовы касьцюм з надпісам «Russia»

Усталяваньне новых крыжоў

Сьвежыя кветкі — да магілаў нявінна забітых

Бел-чырвона-белы сьцяг каля аднаго з крыжоў