На папулярнай відэаплятформе Netflix выйшаў фільм Марціна Скарсэзэ «Ірляндзец». Галоўныя ролі ў ім граюць такія зоркі як Робэрт Дэ Ніра і Аль Пачына. Крытыкі называюць карціну фільмам года і галоўным прэтэндэнтам на прэмію «Оскар». У «Ірляндцы» выкарыстоўвалі тэхналёгію лічбавага амаладжэньня, якая заснавана на штучным інтэлекце. Дзякуючы ёй гледачы ўбачаць Робэрта Дэ Ніра ва ўзросьце 20, 40, 60 і 80 гадоў. Часьцей за ўсё такую тэхналёгію ў англамоўных краінах называюць deepfake (глыбокая падробка). Дзе яшчэ выкарыстоўваецца гэтая тэхналёгія і як можна ад яе пацярпець — у сюжэце тэлеканалу «Настоящее время».
Як можна пацярпець ад «глыбокай падробкі»
Your browser doesn’t support HTML5
У новым фільме «Ірляндзец» выкарыстоўвалі тэхналёгію лічбавага амаладжэньня, якая заснавана на штучным інтэлекце. Часьцей за ўсё такую тэхналёгію ў англамоўных краінах называюць deepfake (глыбокая падробка). Дзе яшчэ выкарыстоўваецца гэтая тэхналёгія і як можна ад яе пацярпець — у сюжэце тэлеканалу «Настоящее время».