75-я гадавіна высадкі ў Нармандыі. ФОТАГАЛЕРЭЯ
5 чэрвеня 1944. Пасадка брытанскіх войскаў у Портсмуце
Амэрыканскія дэсантнікі дапамагаюць вайскоўцам, чыя дэсантная баржа была патопленая варожым агнём каля мясцовасьці Кальвіль-сюр-Мэр, 6 чэрвеня 1944
Амэрыканскія вайскоўцы зьбіраюцца каля пункту сувязі на месцы захопленага нямецкага бункера пасьля высадкі каля Сэн-Ляран-сюр-Мэр, 7 чэрвеня 1944
Брытанскія аддзелы чакаюць сыгналу да наступу на пачатку дэсантнай апэрацыі ў Нармандыі, 6 чэрвеня 1944
Канадзкія салдаты з 9-й брыгады высаджваюцца 6 чэрвеня 1944 з роварамі каля Бэрньер-сюр-Мэр, 6 чэрвеня 1944
Амэрыканскае падмацаваньне, 6 чэрвеня 1944
Від з паветра на дэсантную апэрацыю саюзьнікаў 6 чэрвеня 1944
Параненыя амэрыканскія вайскоўцы, 6 чэрвеня 1944
Амэрыканскія вайскоўцы высаджваюцца ў сэктары Omaha Beach, 6 чэрвеня
Дэсантныя караблі выгружаюць тэхніку ў пачатковай стадыі апэрацыі 6 чэрвеня 1944
Саюзныя караблі, атакаваныя нямецкай авіяцыяй, 6 чэрвеня 1944
Галоўнакамандуючы апэрацыяй генэрал Дўайт Эйзэнгаўэр дае загад дэсантнікам на пачатак высадкі
Да саюзных дэсантнікаў далучаецца францускі спэцназ, 6 чэрвеня 1944
Амэрыканскі сьцяг над разбураным бункерам пасьля захопу саюзьнікамі стратэгічнай высаты ў Пуэнт-дзю-Ок, 8 чэрвеня 1944
Саюзныя парашутысты над берагам Нармандыі, 6 чэрвеня 1944