Як пратэсты перарасьлі ў рэвалюцыю. ФОТАГАЛЕРЭЯ

У студзені 1989 году пачаліся пратэсты. На гэтым фота паліцыя жорстка затрымлівае дэманстрантаў у 20-ю гадавіну самападпалу студэнта Яна Палаха. Ягонае самагубства было пратэстам супраць савецкага ўварваньня ў Чэхаслаччыну ў 1968 годзе

Паліцыянты бягуць за пратэстоўцамі, якія сабраліся ў Празе ў гадавіну савецкага ўварваньня ў Чэхаславаччыну 21 жніўня 1968 году

Дэманстранты на Вацлаўскай плошчы ў Празе патрабуюць свабоды і дэмакратыі. Фота зроблена 28 кастрычніка 1989 году, у гадавіну заснаваньня Чэхаславаччыны ў 1918 годзе

Пераломны момант надышоў 17 лістапада 1989 году — тады адбыўся самы шматлікі пратэст за 20 гадоў. Тысячы студэнтаў мірна прайшлі па цэнтры гораду пакуль іх не спыніў кардон паліцыі на Нацыянальным праспэкце

Студэнты запальваюць сьвечкі каля паліцэйскага кардону. Хоць пратэсты былі мірнымі, паліцыянты перакрылі шляхі адыходу дэманстрантам і атакавалі іх

Падчас таго супрацьстаяньня пацярпелі сотні чалавек. На гэтым фота жанчына дорыць кветкі паліцыянту, які спыніў дэманстрантаў на Нацыянальным праспэкце

19 лістапада паліцыя перакрыла мост, каб не пусьціць пратэстоўцаў да Праскага замку, рэзыдэнцыі чэхаславацкага прэзыдэнта. Пратэсты пачалі ўзмацняцца пасьля таго, як паліцыя ўжыла сілу ў першы дзень

Пратэстоўцы стаяць на каленях перад паліцыяй 19 лістапада. Улады зноў ужылі сілу

Пратэстоўцы стаяць перад паліцэйскім кардонам 19 лістапада

Пратэстоўцы са сьцягамі каля будынка Факультэту кіно і тэлебачаньня пасьля таго, як студэнты і тэатральныя акторы абвясьцілі страйк

На пяты дзень пратэстаў — 21 лістапада — на Вацлаўскую плошчу ў цэнтры Прагі выйшлі да 200 тысяч чалавек

Пратэстоўцы запальваюць сьвечкі каля паліцэйскага кардону, які ня даў ім перайсьці мост, 21 лістапада

Вацлаў Гавэл, пісьменьнік-дысыдэнт і былы палітвязень, зьвяртаецца да пратэстоўцаў з балькону на Вацлаўскай плошчы 24 лістапада. Тады на пратэст выйшлі да 300 тысяч чалавек

Каб зьмясьціць усіх пратэстоўцаў, месца дэманстрацыі перанесьлі. Паўмільёна чалавек прыйшлі паслухаць прамовы Гаўла і іншых лідэраў апазыцыі ў парк Лэтна 26 лістапада

Бюст Ёсіфа Сталіна з шыльдачкай «Нішто ня вечнае», пастаўлены на Вацлаўскай плошчы ў першы дзень агульнанацыянальнага страйку 27 лістапада

Лідэры апазыцыйнага руху «Грамадзянскі форум» у штаб-кватэры ў адным з праскіх тэатраў. Вацлаў Гавэл другі справа

Пратэст на Вацлаўскай плошчы 19 сьнежня. На плякатах надпіс «Гаўла — на Град», папулярны лёзунг у падтрымку яго прэзыдэнцтва. Людзі па-ранейшаму выходзілі на вуліцы нават пасьля таго, як камуністы саступілі і пагадзіліся на свабодныя выбары

Вацлаў Гавэл з жонкай Вольгай вітаюць грамадзян пасьля таго, як Фэдэральны сход абраў Гаўла прэзыдэнтам Чэхаславаччыны 29 сьнежня

Людзі сьвяткуюць прыход новага году, новага ўраду і новага пэрыяду дэмакратыі, 31 сьнежня 1989