21 жніўня 1968 году: як СССР уварваўся ў Чэхаславаччыну
Савецкія танкі ў атачэньні натоўпу пратэстоўцаў на Вацлаўскай плошчы ў Празе 21 жніўня 1968 году.
Савецкія салдаты тушаць танк, падпалены пратэстоўцамі каля будынку чэхаславацкага радыё ў Празе.
Савецкія танкі зь белай маркіроўкай каля будынку ЦК Чэхаславацкай кампартыі ў Празе.
Удзельніца пратэстаў зьвяртаецца да савецкіх салдат у Празе.
Малады жыхар Прагі забіраецца на савецкі танк T-54 на Вінаградзкай вуліцы непадалёк ад будынку дзяржаўнага радыё.
Аўтобусы і грузавікі, зь якіх пратэстоўцы паставілі барыкады, былі ператвораныя ў друз агнём і савецкімі танкамі.
Пратэстовец са скрываўленым чэхаславацкім сьцягам перад савецкім танкам.
Фатограф здымае савецкі танк на Вацлаўскай плошчы ў цэнтры Прагі.
Пратэстоўцы кідаюць камяні ў савецкія танкі на ўезьдзе ў Прагу.
Савецкі танк тараніць гарадзкі аўтобус, які пратэстоўцы паставілі ў барыкаду каля будынку чэхаславацкага радыё ў Празе.
Савецкія танкі і браневікі на Плошчы рэспублікі ў цэнтры Прагі.
Маладыя жанчыны назіраюць, як танкі пад'яжджаюць да будынку дзяржаўнага радыё ў Празе.
Пахаваньне 20-гадовага Мілана Кадлеца, забітага падчас уварваньня.
Жыхары Прагі атачылі савецкія танкі.
Плякат у цэнтры гораду Плзэнь на захадзе Чэхаславаччыны.