Сем гадзін дваццаць адна хвіліна — новы рэкорд працягласьці выступаў Аляксандра Лукашэнкі. 3 лютага на «Вялікай размове з прэзыдэнтам» быў пабіты рэкорд 2015 году, калі прэс-канфэрэнцыя доўжылася 7 гадзін 7 хвілін. На шостай гадзіне Лукашэнку прапаноўвалі перапынак на 10 хвілін, але ён адмовіўся: «Гэта крыху лягчэй, чым бегаць на лыжах».
За гэты час Лукашэнка закрануў шмат пытаньняў, ад нацыянальнай бясьпекі (за пытаньні пра якую пагражаў саслаць на Данбас) да фінансаваньня футбольнага клюбу «БАТЭ», сыравіны для гарэлкі «Прэзыдэнт» (раней сьпірт быў францускі, цяпер беларускі) і гісторыі з жанчынай, якая пагражала скінуцца з крана празь несправядлівую, на яе думку, кампэнсацыю за знос дому (жанчына адважная, таму трэба разабрацца). Ён таксама прапанаваў распачаць крымінальную справу супраць кіраўніка Рассельгаснагляду Сяргея Данкверта.
На прэс-канфэрэнцыю былі запрошаныя дзяржаўныя і недзяржаўныя СМІ (хоць такім СМІ, як Tut.by, БелаПАН, «Наша Ніва» і Радыё Свабода, не далі задаць пытаньні).
Але галоўным героем стаў нават не галоўны рэдактар «Народнай Волі» Ёсіф Сярэдзіч, які сьмела спрачаўся з Лукашэнкам, у тым ліку пра катэджы чыноўнікаў у Драздах і наяўнасьць хлусьлівых навінаў у сваёй газэце. Найчасьцей — некалькі дзясяткаў разоў — Лукашэнка згадваў эканаміста і колішняга кандыдата ў прэзыдэнты Яраслава Раманчука. Цягам некалькіх гадзін ён зьвяртаўся да яго па імені ці прозьвішчы, нібы да свайго эканамічнага дарадцы. Хоць пачалося ўсё неадназначна.
Раманчук: «Я цярпеў да канца, не выходзіў сем з паловай гадзінаў»
Сам жа Лукашэнка, як ён сьцьвярджае, ужо 10 гадоў як жыве ў вёсцы за 30 км ад Менску, таму ня надта ведае, што ў Драздах адбываецца.
А вось пра працаўнікоў IT-сфэры Лукашэнка ведае: там ня ўсё чыста з заробкамі.
Лукашэнка дапусьціў, што яго можа быць варта замяніць на наступных выбарах. «Я уходящий человек, мне немного осталось», — казаў ён у адказ на пытаньне пра сьмяротнае пакараньне, якое ня можа скасаваць самастойна: толькі па выніках рэфэрэндуму.
Пра размовы з Уладзімерам Пуціным Лукашэнка казаў як пра вельмі нефармальныя, на ўзроўні «Привет! — Привет!». Шмат каму ў сацсетках (нам таксама) гэта нагадала пасты журналіста «Эўрарадыё» Алеся Пілецкага з цыклю #давайпака.
«Лукашэнка паціху ідзе ад Пуціна»: расейскія і ўкраінскія СМІ пра прэсавую канфэрэнцыю Лукашэнкі
Але нафта — гэта адна рэч, а незалежнасьцю не гандлююць, казаў Лукашэнка, які некалі ініцыяваў стварэньне «саюзнай дзяржавы» з Расеяй.
Трэба рыхтаваць вайскоўцаў бараніць незалежнасьць.
Стварэньне памежнай зоны — ня толькі непрыемнае...
...але і небясьпечнае мерапрыемства.
Але, у прынцыпе, небясьпекі няма. Што Расея завозіць на вучэньні нейкія тысячы вагонаў — то ня страшна.
А Мытны кодэкс ЭАЭС не падпісаў не таму, што спрэчкі з Расеяй, а таму, што ў ім шмат чаго не працуе.
Лукашэнка, у прынцыпе, ня супраць стварыць беларускамоўны ўнівэрсытэт, але сумняецца, што ён будзе запатрабаваны. А вось расейская мова — «гэта вялікае, гэта нашае».
Што да бязьвізавага рэжыму для замежнікаў у Беларусі, то, як кажа Лукашэнка, пра гэта Расею папярэджвалі. Больш за тое, Беларусь можа працягнуць бязьвізавы тэрмін. Гэта пацьвердзіў міністар замежных спраў Уладзімер Макей.
Даволі шмат Лукашэнка наракаў на школьныя падручнікі: маўляў, у іх залішнія веды для такіх малых дзяцей. У прыватнасьці, яму не спадабалася, як у падручніках для 12-гадовых апісваюцца рэлігійныя пытаньні.
Яшчэ больш часу Лукашэнка прысьвяціў дэкрэту пра «дармаедаў», які, кажа ён, не падабаецца толькі «некалькім тысячам» чалавек.
І, вядома, трэба дасягнуць заробкаў «па пяцьсот». У «сакральнай» лічбы (а пра заробкі «па пяцьсот» Лукашэнка рэгулярна кажа ад 2005 году) нарэшце зьявілася эканамічнае абгрунтаваньне.
Спачатку Лукашэнка заклікаў не абмяркоўваць на прэс-канфэрэнцыі палітыку іншых дзяржаў, але пазьней перайшоў да гэтай тэмы сам. Народ ЗША, казаў Лукашэнка, зрабіў разумны выбар. Амэрыканцы, казаў ён, разумныя, бо сярод іх 80% габрэяў (насамрэч — ад 1,7% да 2,6%, паводле розных ацэнак).
Што да ўласнага прэзыдэнцтва, Лукашэнка згадваў, што прыйшоў да ўлады ў маладым веку (на момант заступленьня на першы прэзыдэнцкі тэрмін яму было 39 год).
А вось малодшы сын Мікалай у прэзыдэнты ня рвецца. Пра двух іншых не гаварылася.
Акрамя таго, Лукашэнка за час прэс-канфэрэнцыі ня раз выкарыстоўваў словы, якія могуць здацца абразьлівымі.
Былі і проста не зусім зразумелыя фразы.
І не зусім зразумелая матэматыка.
Пад канец прэс-канфэрэнцыі перайшлі да адзеньня. Чырвоны гальштук, кажа Лукашэнка, — гэта не «закос» пад Дональда Трампа!
Але нацыянальнай ідэі, пра якую пыталіся двойчы, Лукашэнка так і не агучыў: яе папросту не атрымалася сфармуляваць.
Галоўнае, каб калі едзеш за мяжу — хацелася дамоў.
Калі вы стаміліся гартаць падборку, ведайце: за хвіліну да заканчэньня рэкорднай прэс-канфэрэнцыі Лукашэнка не стаміўся!