На мінулым тыдні лукашэнка заявіў, што беларусы, якія выжджаюць за мяжу, адцяпер будуць плаціць мыту 100 даляраў.
Новаўвядзеньне выклікала масавае абурэньне. Ці пагодзяцца беларусы з новай ініцыятывай ураду?
Ці будуць шукаць шляхі альтэрнатыўныя шляхі перасячэньня мяжы? — пра гэта ў новым выпуску сатырычнай праграмы Вінсэнта «Цырк за дротам».
Новы выпуск скандальнай праграмы Вінсэнта «Цырк за дротам»
КДБ прызнала альбом «Прэс-фота» экстрэмісцкім. Як адбывалася экспэртыза? На якіх здымках яны ўгледзелі пагрозу дзяржаўнаму ладу? Пра гэта ды іншае ў новым выпуску сатырычнай праграмы «Цырк за дротам».
Як працуе машына дзяржаўнай прапаганды? Ці праўда, што Беларусь — гэта рай на Зямлі, як гавораць дзяржаўныя каналы?
Спартовая грамадзкасьць абмяркоўвае чарговы правал беларускага хакею. «Дынама» ня выйшла ў плэйоф, зборная праваліла адбор на Алімпіяду.
Навошта міліцыянты пры амбасадах шэрагу замежных краінаў у Менску перапісваюць пашпартныя зьвесткі наведнікаў. Пра гэта ды іншае новы выпуск «Цырку за дротам».
У новым выпуску «Цырк за дротам» Вінсэнт кпіць з плянаў Лукашэнкі і чыноўнікаў стварыць адну вялікую супэргазэту, аб’яднаўшы туды дзяржаўныя «Рэспубліку», «Савецкую Беларусь» ды іншыя.
У новым выпуску музычнай перадачы «Цырк за дротам» Vinsent падводзіць вынікі 2012 году і віншуе ўсіх са сьвятамі.
Гісторыя віцебскай вёскі Паўлавічы, якую спалілі напярэдадні візыту Лукашэнкі, – у новым выпуску перадачы «Цырк за дротам».
Ці сапраўды скароцяць КДБ? Дзе б маглі ўладкавацца звольненыя "чэкісты"? Ці папоўняць яны шэрагі апазыцыі? Шукайце адказы ў новай праграме Вінсэнта "Цырк за дротам".
У новым выпуску сатырычнай перадачы "Цырк за дротам" музыка і актор Вінсэнт сьпявае пра самалёт Аляксандра Лукашэнкі. Навошта прэзыдэнту ў самалёце душ з залатымі шторкамі?
Зянон Пазьняк заявіў, што беларуская апазыцыя атрымала 4,5 мільёны даляраў. Маўляў, пра гэта яму паведамілі крыніцы ў КГБ. Ці сапраўды КГБ працуе на Зянона? — адказ шукайце ў новым выпуску сатырычнай праграмы «Цырк за дротам» ад Вінсэнта.
У новым выпуску «Цырк за дротам» Вінсэнт кпіць зь беларусаў, якія запаланілі крамы напярэдадні падаражэньня гарэлкі. Няўжо гарэлка важнейшая беларусам за свабоду?
Адкуль узялася чупакабра? Хто нясе адказнасьць за эканамічны крызіс? Чаму зьнікла валюта з абменьнікаў і падаржэў бэнзын? Адказы шукайце ў новым шоў "Цырк за дротам" беларускага актора і музыкі Vinsent'а на Радыё Свабода
Тыповыя беларускія чыноўнікі Тузік і Кузік трапілі ў акруговую выбарчую камісію. З гэтага выпуску шоў Вінсэнта «Цырк за дротам» вы даведаецеся некаторыя скандальныя падрабязнасьці, як наганялі яўку на выбарах у Палату прадстаўнікаў.
Гэтым разам Vinsent у новым выпуску Цырк за дротам кпіць зь беларускай міліцыі. У аснове кліпу — агітацыйны відэаролік, які нядаўна магілёўскае Упраўленьне ўнутраных справаў зьмясьціла ў інтэрнэце.
Новы выпуск сатырычнай перадачы "Цырк за дротам" музыкі і актора Vinsent'a. Пра тое, як праходзяць выбары ў розных канцах плянэты - у Грузіі, ЗША і Беларусі.
Vinsent апавядае, як Пуцін лётаў з журавамі, а Лукашэнка вырашыў стаць зубрам. Што з гэтага атрымалася, глядзіце ў новым выпуску сатырычнай праграмы «Цырк за дротам».
Тыповыя беларускія чыноўнікі Тузік і Кузік вярнуліся з адпачынку і адкрылі новы навучальны год. Трэці выпуск «Цырку за дротам» — сатырычнай перадачы актора і музыкі Vinsent’a на Радыё Свабода.
Тыповыя беларускія чыноўнікі Тузік і Кузік атрымалі загад ад начальніка здабыць 25 мэдалёў на Алімпіядзе, але з трэскам праваліліся. Чаму – у новым выпуску сатырычнай перадачы Vinsent’a на Радыё Свабода «Цырк за дротам»
Ад 21 жніўня і штотыдзень на Радыё Свабода — сатырычная праграма актора і музыкі Vinsent’а «Цырк за дротам».
Новаўвядзеньне выклікала масавае абурэньне. Ці пагодзяцца беларусы з новай ініцыятывай ураду?
Ці будуць шукаць шляхі альтэрнатыўныя шляхі перасячэньня мяжы? — пра гэта ў новым выпуску сатырычнай праграмы Вінсэнта «Цырк за дротам».