Сьмерць і хаос падчас спробы перавароту ў Турэччыне. Выніковы фотарэпартаж
Увечары 15 ліпеня турэцкія вайскоўцы заблякавалі Басфорскі мост, які злучае эўрапейскую і азіяцкую часткі Стамбулу
Турэцкія салдаты ў атачэньні людзей на плошчы Таксім у Стамбуле
Невядомы зь сьцягам над кардонам вайскоўцаў на плошчы Таксім
Танкі атачылі турэцкі парлямэнт у Анкары. Гучалі выбухі. На гэтым фота з Твітэра турэцкага палітыка Амэра Чэліка (Ömer Çelik) бачна, як пацярпеў будынак парлямэнту
Разбурэньні ўсярэдзіне парлямэнту
Людзі выйшлі на вуліцы Анкары пратэставаць супраць спробы перавароту
Людзі ўцякаюць хавацца. Над Анкарой нізка лёталі вайсковыя самалёты, гучалі выбухі. Турэцкі тэлеканал NTV паведаміў пра зьбіты ваенны верталёт мяцежнікаў
Паранены пратэстовец
У Стамбуле людзі пайшлі на шэрагі вайскоўцаў на плошчы Таксім
Параненая жанчына пад турэцкім сьцягам каля вайсковай установы ў Анкары. Дзяржаўнае агенцтва Anadolu паведаміла пра сем забітых паліцэйскіх у штаб-кватэры спэцслужбаў
Чарга за гатоўкай у банкамат
Чалавек лёг перад танкам у стамбульскім аэрапорце
Людзі бягуць хавацца, пачуўшы гук вайсковага самалёта над плошчай Таксім у Стамбуле
Турэцкі прэзыдэнт Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў у Стамбуле, што мяцежнікі заплацяць вялікую цану за тое, што «павярнулі народную зброю супраць народу»
Людзі спрабуюць завалодаць танкам у Анкары
Турэцкая паліцыя арыштоўвае салдат на плошчы Таксім у Стамбуле. Паліцыя лічыцца больш набліжанай да турэцкага ўраду, тады як войска традыцыйна лічыцца абаронцам турэцкай сэкулярнай і дэмакратычнай канстытуцыі
Турэцкія вайскоўцы перадаюць зброю паліцыі на плошчы Таксім. У адозьве, распаўсюджанай арміяй, гаварылася, што спроба перавароту была адказам на пашырэньне аўтакратычных парадкаў і рост тэрарызму
Людзі на танку ў Анкары
Каля міжнароднага аэрапорту ў Стамбуле сабраліся тысячы пратэстоўцаў
Паліцыя арыштоўвае вайскоўца на плошчы Таксім
Гэты танк перахаў два легкавікі ў Стамбуле
Людзі разьбягаюцца з плошчы Таксім пры набліжэньні вайсковага летака
Людзі стаяць перад вайскоўцамі каля аэрапорту ў Стамбуле
Забіты пратэстовец на Басфорскім мосьце
Салдат, забіты натоўпам, на Басфорскім мосьце ў Стамбуле
Паліцыя арыштоўвае салдатаў на плошчы Таксім у Стамбуле. Супрастаяньне з узыходам сонца яшчэ працягваецца, але ўжо выглядае, што мяцеж праваліўся. Прэзыдэнт Эрдаган заявіў, што гэтыя падзеі былі «боскім падарункам», які дапаможа ачысьціць узброеныя сілы
Паліцыянт правярае стан салдата, зьбітага натоўпам на Басфорскім мосьце ў Стамбуле
Паліцыянт абараняе салдата ад натоўпу на Басфорскім мосьце
Людзі фатаграфуюцца каля пакінутага танка на вуліцы ў Стамбуле