Чарнобыльская спадчына (архіўныя фота)
Адзін зь першых здымкаў Чарнобыльскай АЭС пасьля выбуху 26 красавіка 1986 году. Выбух разбурыў тысячатонны купал чацьвертага рэактара.
У выніку аварыі адбыўся выкід радыяцыі прынамсі ў 100 разоў большы, чым ад ядзерных бомбаў, скінутых на Хірасіму і Нагасакі падчас Другой Сусьветнай вайны. Мястэчка Прыпяць адно з найбольш пацярпелых ад радыяцыі.
Людзі запальваюць сьвечкі на мэмарыяле ў Славуцічы ва Ўкраіне каля партрэтаў ліквідатараў аварыі.
Комін ў спаленай беларускай вёсцы Кажушкі ў зоне адсяленьня.
Хворае дзіця глядзіць у вакно менскага анкалягічнага шпіталю. Дагэтуль працягваюцца спрэчкі наконт маштабу уплыву Чарнобыльскай радыяцыі на здароўе людзей.
Праверка ўзроўню радыяцыі ў бітонах з малаком ў беларускай вёсцы Губарэвічы, непадалёк ад 30-кілямэтровай зоны адсяленьня.
Хата ў пакінутай вёсцы ў 30-кілямэтровай зоне адсяленьня.
Саркафаг над чацьвертым рэактрам ЧАЭС, які павінен спыняць выкіды радыяцыі, будаваўся хутка, але зь цягам часу таксама хутка разбураецца. Працягваецца праца над новым купалам.
Падчас "Чарнобыльскага шляху" ў Менску.