Хоць бы цьвік!
Насуперак бедам, прыгодам, пагрозам, чалавеку нічога ня станецца. Пра ўпартага і перакананага скажуць:
І з працы выганялі, і дармаедам абвяшчалі, і турмой пагражалі — а яму хоць бы цьвік!
Сынонімы: хоць бы дзічкі; хоць бы што; і ня знайся.
Чытайма пра фразэмы:
Іван Лепешаў. Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы. У 2-х т. — Менск, 1993.
Зьміцер Санько. Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем. — Менск, 1991.
Е. Боярина, В. Сивчиков. 2000 русских и 2000 белорусских идиом, фразеологизмов и устойчивых словосочетаний. — Минск, 2006.