25 гадоў таму: разгром на плошчы Цяньаньмэнь
Журналісты пратэстуюць супраць карупцыі на плошчы Цяньаньмэнь 17 траўня 1989 году, на той момант дэманстрацыі працягваліся ўжо шэсьць тыдняў. Да руху пратэсту далучылася каля мільёну чалавек.
Дэманстранты спрабуюць спыніць ваенны аўтамабіль, які спрабуе праехац на плошчу адразу пасьля абвяшчэньня ваеннага становішча, 20 траўня 1989.
Вайсковы верталёт аскідвае ўлёткі з патрабаваньнем да пратэстоўцаў неадкладна пакінуць плошчу Цяньаньмэнь 22 траўня.
Дэманстранты зьбіраюцца вакол макета Статуі Свабоды 2 чэрвеня, не падпарадкоўваючыся ўмовам ваеннага становішча і патрабаваньням пакінуць плошчу.
Пратэстоўцы зладзілі намётавае мястэчка.
Студэнт заклікае вайскоўцаў пакінуць плошчу, 3 чэрвеня, напярэдадні разгону.
У ноч на 4 чэрвеня на пратэстоўцаў рушылі танкі і БМП. На фатаграфіі студэнты падпалілі БМП.
Натоўпы студэнтаў спрабуюць прарвацца праз паліцэйскі кардон на плошчу Цяньаньмэнь, заблякаваную сіламі бясьпекі ў ноч з 3 на 4 чэрвеня.
Зьбіты пратэстовец трымае вайсковы шлем пасьля жорсткіх сутычак з вайскоўцамі 4 чэрвеня. У выніку разгрому загінулі сотні цывільных грамадзянаў - а паводле некаторых падлікаў тысячы. Паведамляецца аб сьмерці дзясяткаў сілавікоў.
Жыхар Пэкіну паказвае кулю ад аўтаматычнай вінтоўкі, якая прабіла акно ягонай кватэры.
Няўзброены чалавек стаіць перад калёнай танкаў на Праспэкце Вечнага Спакою 5 чэрвеня. Танкі яго аб'яжджаюць. Асоба чалавека нявысьветленая, далейшы ягоны лёс невядомы.
Танкі абараняюць стратэгічны спарпэкт, які вядзе на плошчу, пасьля таго, як пратэстоўцы 6 чэрвеня яе пакінулі.
Кадр зь перадачы японскай тэлевізіі - 22 чэрвеня "бунтаўніка" вядуць у залю суду для зачытаньня прысуду трыбуналу. Сотні людзей былі зьняволеныя за ўдзел у пратэстах.