Паніка ва Ўхані. Кітай змагаецца з каранавірусам
Людзі ў ахоўных камбінэзонах правяраюць пасажыраў на станцыі мэтро ў Пэкіне, 24 студзеня 2020
Пасажыры ў масках на чыгуначным вакзале ў Пэкіне, 24 студзеня 2020
Мэдсястра ў ахоўным камбінэзоне правярае тэмпэратуру ў шпіталі № 5 ва Ўхані (правінцыя Хубэй), 24 студзеня 2020
Гэтак сама апрануты і мэдычны пэрсанал у шпіталі Чжунань ва Ўхані, 22 студзеня 2020
Пацыента пераносяць у шпіталь Чырвонага Крыжа ва Ўхані, 23 студзеня 2020
Ва Ўхані тэрмінова ствараюць часовы палявы шпіталь. Выгляд зьверху, 24 студзеня 2020
Міліцыя праводзіць праверку тэмпэратуры на выезьдзе на платную шашу з Ухані без ахоўных камбінэзонаў, 23 студзеня 2020
Маніторы, на якіх адлюстроўваецца інфармацыя са сканэраў тэмпэратуры пасажыраў у мэтро Ўхані, 21 студзеня 2020
Мэдычныя супрацоўнікі правяраюць тэмпэратуру ў пасажыраў, якія прыбылі на Паўночны чыгуначны вакзал суседняга з Уханем гораду Сяньнін, 24 студзеня 2020
На чыгуначных вакзалах праводзяць дэзынфэкцыю. Вакзал у горадзе Наньчан, 22 студзеня 2020
Завод па вытворчасьці мэдычных масак у горадзе Ханьдань працуе на поўную моц, але ёсьць рызыка, што запасаў у краіне ня хопіць
Людзі ў чарзе па вітамін C і сродак дэзынфэкцыі для рук. У Ганконгу іх цяпер раздаюць бясплатна. 24 студзеня 2020