Сонечная будучыня Чарнобылю

На заднім пляне — ядзерны рэактар, які выбухнуў у 1986 годзе падчас найгоршай катастрофы ў гісторыі атамнай энэргетыкі.

Украінска-нямецкая кампанія, якая займаецца праектам, паведаміла агенцтву AFP, што электраэнэргіі ад сонечнай станцыі хопіць на «вялікую вёску» ці прыблізна на 2000 кватэраў.

 

Закінуты горад Прыпяць непадалёк ад Чарнобылю.

Сонечная электрастанцыя ў заражаным радыяцыяй Брагінскім раёне Беларусі. Гэта станцыя працуе ад жніўня 2016 году.

Паколькі існуе жорсткая забарона сьвідраваць радыяцыйную глебу, сонечныя панэлі ўсталявалі на бэтонныя блокі 

Акрамя таннай зямлі, другая перавага гэтага месца ў тым, што захавалася інфраструктура, пра якой электрычнасьць ішла з АЭС у навакольныя гарады.

Прадстаўнік украінскага ўраду паведаміў AFP, што Кіеў атрымаў каля 60 прапановаў ад замежных кампаній, якія хочуць разьвіваць сонечную энэргетыку ў чарнобыльскай зоне высяленьня.