«За Радзіму! За герояў!» — патрыятычныя ірляндзкія песьні па-беларуску (слухаць!)

беларускі гурт Ceilidh Ceol

Ceilidh Ceol (Кейлі кёл) — гурт зь Менску, які аўтэнтычна грае традыцыйную ірляндзкую музыку. Пераклады адаптаваныя да нашых рэаліяў. Ірляндзкія гістарычныя падзеі, імёны герояў і месцы бітваў былі наўмысна замененыя на беларускія адпаведнікі.

«Пачуўшы жывыя песні тых часоў, можна ўявіць, чым жылі і аб чым марылі нашыя продкі», — адзначаюць удзельнікі гурту.

Лідэр гурту Алесь Чумакоў распавёў Свабодзе, што ў беларусаў па сёньня ёсьць вялікая цікавасьць да паэзіі рамантызму:

«У беларусаў гэтая паэзія была выціснутая. Паэты былі рэпрэсаваныя, і толькі-толькі даходзяць да сёньняшніх чытачоў ноты, вершы, песьні, якія былі адноўленыя. Напрыклад, праект „Беларус на варце“ — цікавы таксама».

Алесь Чумакоў перакладаў ірляндзкія песьні самастойна, сьвядома адаптуючы іх да беларускай гісторыі. Як сам прызнаецца, слухач выразна не акрэсьлены, бо «такая музыка можа быць цікавая кожнаму».

Гурт выступае ў асноўнымі з камэрнымі канцэртамі да 200 чалавек. Паводле Чумакова, стыль для слухачоў новы і нязвыклы. У гурце — шэсьць чалавек, якія граюць на самых розных інструмэнтах: акардэон, скрыпка, гітара ў ірляндзкім строі, флейта, вісла, банджа, часам шатляндзкая дуда.

Паслухаць альбом можна на сайце Радыё Свабода:


Вось адзін з урыўкаў песьні:

«...Яны выйшлі твар у твар, і
Застрашаны быў цар,
А яны пайшлі на сьмерць
Бясстрашна ўсе.

За Радзіму! За герояў!
За Радзіму разам ўсе!
Ці на эшафот узысьці
Ці пад кулямі ўмерці,
Ды бяз розьніцы,
Як упасьці за яе...»


Паслухаць альбом можна на сайце Радыё Свабода: