Жыцьцё і сьмерць у лічбах

Колькасьць ухваленых дзяржавай прычосак у Паўночнай Карэі. (Крыніца: Time)

Працэнт, на які павялічваецца рызыка інфаркту ў першыя дні пасьля пераходу на летні час ўвесну. Дасьледаваньні паказваюць, што рызыка зьмяншаецца прыкладна настолькі ж пры пераходзе на зімовы час ўвосень. (Крыніца: National Geographic)

Працэнт тэрыторыі Расеі, якая знаходзіцца ў Азіі. На гэтай тэрыторыі жыве толькі 22 працэнты расейскага насельніцтва. (Крыніца: Business Insider)

Колькасьць стралкоў у расстрэльнай камандзе амэрыканскага штату Юта. Паводле новага закону, у штаце могуць караць сьмерцю праз расстрэл у выпадках, калі недаступныя рэчывы для сьмяротнай ін’екцыі. Губэрнатар Гары Гербэрт назваў гэты мэтад «крыху жахлівым».

Прагназаванае насельніцтва сьвету ў 2050 годзе. Паводле ААН, 40 працэнтам гэтых людзей можа не хапаць вады для сельскай гаспадаркі, прамысловасьці і асабістага карыстаньня. Цяпер насельніцтва сьвету складае каля сямі мільярдаў. (Крыніца: справаздача ААН)

Частка расейскіх дыпляматаў у Швэцыі, якіх швэдзкія спэцслужбы падазраюць у шпіянажы.

Краіны, якія афіцыйна прызнаюць дэпартацыі і забойства больш мільёна этнічных армян падчас Першай усясьветнай вайны "генацыдам".

Працэнт насельніцтва сьвету ў 11 краінах, якія летась выступілі супраць рэзалюцыі ААН, у якой пацьвярджаецца, што Крым застаецца часткай Ўкраіны.

Колькасьць людзей у Пакістане, якія ня маюць доступу да прыбіральні, што стварае для іх рызыку «значных наступстваў для здароўя і харчаваньня». (Крыніца: UNICEF)

Столькі дзён заснавальнік сайту Wikileaks Джуліян Асандж хаваўся ў амбасадзе Эквадору ў Лёндане, каб пазьбегнуць магчымай экстрадыцыі ў Швэцыю, дзе супраць яго вылучылі абвінавачаньні ў сэксуальных злачынствах.

Працэнт, на які скарацілася сярэдняя працягласьць жыцьця ў Сырыі ад пачатку там ваенага канфлікту ў 2011 годзе. (Крыніца: Сырыйскі Цэнтар палітычных дасьледаваньняў)

Неабмежаваная колькасьць прэзыдэнцкіх тэрмінаў, на якую можа балятавацца прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў паводле канстытуцыйных зьменаў 2000 году. Датэрміновыя прэзыдэнцкія выбары ў Казахстане прызначаныя на 26 красавіка. У Беларусі абмежаваньні на колькасьць прэзыдэнцкіх тэрмінаў для адной асобы былі зьнятыя ў 2004 годзе.

Працэнт жанчын у сьвеце, якія кажуць, што цягам жыцьця сутыкнуліся з гвалтам, паводле новай справаздачы ААН. У Нью-Ёрку ладзяць канфэрэнцыю, каб ацаніць прагрэс у справе раўнапраўя для жанчын ад часу канфэрэнцыі ў Пэкіне 20 гадоў таму.

Колькасьць немцаў, якія езьдзілі на вакацыі ў Грэцыю ў 2014 годзе. Гэта на 8.5 працэнта больш параўнальна з папярэднім годам, нягледзячы на спрэчкі паміж ўрадамі Грэцыі і Нямеччыны вакол грэцкай запазычанасьці.

Колькасьць расейцаў, якіх ад 1 студзеня 2014 году ў адной толькі Маскве абвінавацілі ў дзяржаўнай здрадзе. (Крыніца: Інтэрфакс)

Узрост японкі Місао Акавы, якая лічыцца найстарэйшым чалавекам на Зямлі і нарадзілася 5 сакавіка 1898 году. Японія мае больш людзей, якія дасягнулі ста гадоў, — 58 тысяч — чым любая іншая краіна сьвету. (Крыніца: AP)

Колькасьць выпадкаў перасьледу, запалохваньня і адвольных арыштаў праваабаронцаў у Азэрбайджане, зафіксаваная ў новай справаздачы «Міжнароднай амністыі». Справаздача выйшла ў сьвет за 100 дзён да пачатку Эўрапейскіх гульняў у Азэрбайджане.

Колькасьць камэраў бясьпекі непадалёк ад месца, дзе быў застрэлены расейскі апазыцыянэр Барыс Нямцоў. Здымкі забойства не былі апрылюдненыя. (Крыніца: ABC News)

Агульная сума продажаў прадметаў мастацтва ў 2014 годзе — на 26 працэнтаў больш, чым годам раней. Цягам 2014 году была рэкордная колькасьць продажаў на суму больш за мільён даляраў — 1.679. (Крыніца: Artprice)