Brutto выступіць на «Менск-арэне» 8 сакавіка

Канцэрт Brutto ў Гомелі

Гурт Сяргея Міхалка Brutto анансаваў канцэрт у «Менск-Арэне» 8 сакавіка 2017 году. Квіткі каштуюць ад 30 да 60 беларускіх рублёў.

У праграму «Double Hot», якую гурт прэзэнтаваў у Гомелі і мае прэзэнтаваць у Менску, увойдуць песьні Brutto з альбомаў «Родны край» і Underdog, а такама гіты гурту «Ляпіс Трубяцкі» апошніх 10 гадоў.

Your browser doesn’t support HTML5

За 100 сэкундаў. Brutto вярнуліся дадому

Міхалок будзе выступаць у Менску ня толькі ў складзе Brutto: у сьнежні-студзені ён дасьць два канцэрты з праектам «Ляпіс-98», у якім выканае старыя песьні гурту «Ляпіс Трубяцкі». Выступы зь «Ляпіс-98» стануць першымі канцэртамі Міхалка ў Менску зь 2010 году.

Рэвалюцыйная эвалюцыя Міхалка: 22 песьні, якія варта пераслухаць

Сяргей Міхалок зьехаў зь Беларусі празь ціск КДБ — яму пагражала крымінальная справа за абразу Лукашэнкі. Цяпер Міхалок зь сям’ёй жыве ва Ўкраіне, там жа найчасьцей канцэртуюць праекты Brutto і «Ляпіс-98». Пасьля падзелу гурту «Ляпіс Трубяцкі» на Brutto і Trubetskoy першыя практычна адмовіліся ад старых песень, другія іх выконвалі разам з новым матэрыялам. Пазьней Міхалок забараніў сьпяваць былым паплечнікам з Trubetskoy свае старыя песьні, сам жа запісаў з Brutto шэраг песень «Ляпісаў».