Бадай упершыню ў Беластоку, калі не лічыць штогадовага фэсту «Басовішча» у 35 кілямэтрах ад горада, прайшла такая вялікая беларуская імпрэза. Ужо амаль 10 год у якасьці музычных пілігрымаў беларусы выпраўляліся выключна ў Вільню.
Каля дзьвюх тысячаў гледачоў зь Беларусі й Польшчы прыехалі на вялікі канцэрт у беластоцкі Лядовы палац. Як і на віленскія канцэрты, тут была арганізаваная візавая падтрымка – бясплатныя візы па квітках.
Свабода сабрала фоты і відэа наведнікаў шоў з сацыяльных сетак.
Гарадзенскія панкі Dzieciuki літаральна два тыдні таму выступалі на канцэрце «Даём Рады» ў Менску.
У Беластоку Dzieciuki зайгралі свой новы альбом «Рэха», які выклалі ў сеціва на гэтым тыдні. Песьня «Касьцюшка».
Выступіць у Менску хацелі й Brutto. Па словах Міхалка, гурт нават падаваў заяву на правядзеньне канцэрту ў «Мінск-Арэне». Але пакуль яму адмаўляюць.
На выкананьні песьні «Родны край» на экране зьявіўся бел-чырвона-белы сьцяг.
Заля шмат разоў заводзіла «Жыве Беларусь!».
«Наша возьме!».
На канцэрт у якасьці гледача прыехала Тацяна Караткевіч.
Dzieciuki ўжо неўзабаве плянуюць тур па Беларусі, а ці давядзецца выступіць у Менску Brutto, невядома.