Боль бацькоў: дзеці, чые жыцьці забрала вайна (фатасьведчаньне)
Мужчына кідаецца да цела сына, які загінуў падчас абстрэлу касэтнымі бомбамі гораду Лісічанску. 18 чэрвеня 2022
Бацька трымае за руку свайго 13-гадовага сына, які загінуў ад расейскага ракетнага ўдару па Салтаўцы, мікрараёне Харкава 20 ліпеня 2022
Аксана Калесьнікава абдымае труну з сынам Анатолем Калесьнікавым у Ірпяні пад Кіевам 15 красавіка.
Трыццацігадовы Анатоль быў салдатам тэрытарыяльнай абароны і загінуў на першым этапе шырокамаштабнага ваеннага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну
70-гадовая Надзея Трубчанінава плача, трымаючыся за труну з сынам Вадзімам у Бучы пад Кіевам, 12 красавіка 2022.
Паводле ўкраінскіх уладаў, Вадзім быў забіты расейскімі вайскоўцамі 30 сакавіка
Ірына Тромса кідае зямлю ў магілу свайго сына, 24-гадовага Багдана. Буча, 23 красавіка 2022.
Багдан быў украінскім дэсантнікам, які загінуў у баях з расейскімі войскамі на паўночным усходзе сваёй краіны.
Арцём Дзьмітрыеў разьвітваецца з 4-гадовай дачкой Лізай, якая загінула ў выніку расейскага ракетнага абстрэлу Віньніцы 17 ліпеня 2022.
Ліза — адна з 26 чалавек, якія загінулі ў выніку таго нападу. Сярод загінулых таксама двое хлопчыкаў: 7 і 8 гадоў. Сярод дзясяткаў параненых была маці Лізы Ірына Дзьмітрыева
Натальля Пагарэльцава на пахаваньні сына Андрэя Мельніка ў Львове 14 траўня.
23-гадовы Андрэй — украінскі вайсковец, які загінуў у баях у Харкаўскай вобласьці
Ніна Шаўчэнка плача над целам свайго 15-гадовага сына Арцёма Шаўчэнкі, які загінуў падчас наступу расейцаў на Харкаў 15 красавіка 2022 году
77-гадовая Валянціна Нечыпарэнка плача на магіле сына Руслана падчас яго пахаваньня ў Бучы пад Кіевам 18 красавіка 2022 году
Маці загінулага старшага лейтэнанта Паўла Чэрнікава плача падчас выкананьня вайскоўцамі гімну Ўкраіны на могілках у Львове 28 сакавіка 2022 году
Мужчына плача над целам свайго сына-падлетка Ільлі ў радзільным доме, пераабсталяваным пад мэдсанчастку ў Марыюпалі Данецкай вобласьці, 2 сакавіка 2022