Татуіроўкі ў памяць тэакту ў Бостане

Тату Патрыка Нэйла адлюстроўвае Бостан, які ён памятае зь дзяцінства.

Патрык Нэйл

Татуіроўка на руцэ Кэйт заснавана на фатаграфіі, зробленай на рацэ, па якой яна плавае на байдарках.

Кэйт, на руцэ якой выява Бостану.

Татуіроўка Пола з кіпцюрамі  мясцовага амара сымбалізуе гумар бостанцаў.

Стэфані і Пол.

Рэйчэл і некалькі іншых мэдсёстраў зь лякарні Лоўэл маюць адпаведныя татуіроўкі. Усе яны дапамагалі параненым на фінішы бостанскага маратону.
 

Мэдычныя сёстры, якія дапамагалі ахвярам тэрактаў.

Хізэр мае на руцэ тое, што нагадвае ёй пра дом.

Хізэр, студэнтка-мэдык.

Рыч "Салі" Саліван, уладальнік паба ў прыгарадзе Бостану, носіць на руцэ татуіроўку, якая нагадвае пра выбухі ў Бостане. На іншай руцэ - татуіроўка ў памяць тэракту 11 верасьня ў ягоным родным Нью-Ёрку.

Рыч "Салі" Саліван

Татуіроўкі Сары-Жан Грывэ зробленыя па матывах мастацкіх твораў сябра.

Сара-Жан Грывэ

Джэніфэр была ў рэстарацыі з дачкой Крысьціянай і яе сабакам Сэмі, калі выбух адбыўся прама перад імі. Крысьціяна нанесла татуіроўку з цытатай з прамовы Барака Абамы ў Бостане ў сувязі з трагедыяй. Яе маці неўзабаве нанесла такую ж татуіроўку.

Крысьціяна, Джэніфер і Сэмі