Чорна-белы Майдан. Фота Францішка Вячоркі
Кожны ўдзельнік Майдану мае права на бясплатную ежу, якую тут жа гатуюць
Раздача цёплай і звычайнай вопраткі для ўсіх ахвотных
Каб заняць час, ахвотныя гуляюць у шахі
На барыкадзе на вуліцы Інстытуцкай плякат "Беларусь з вамі"
Барыкада на вуліцы Інстытуцкая
На апошнюю лінію барыкадаў пускаюць толькі правераных байцоў і журналістаў
Імправізаваны міні-мітынг супраць Януковіча на Эўрапейскай Плошчы. На майдане ў гэты час паказваюць фільмы
Уваход на Майдан цяпер не ахоўваецца. Уся ўвага сканцэнтраваная на вуліцы Грушэўскага
Удзельнікі майдану, байцы і камандзіры гуляюць у футбол на Эўрапейскай плошчы побач з барыкадамі
Невялікі помнічак у памяць а загінулых пратэстоўцах
Турысты любяць пафатаграфавацца з гэтай машынай, спаленай адной зь першых на Грушэўскага
25-гадовы бізнэсовец Віктар кажа, што стаміўся, хоча, каб апазыцыя дамовілася зь Януковічам. Пакуль жа разносіць ежу і гарбату
Уваход у стадыён "Дынама". Палітык і бізнэсовец Пятро Парашэнка абяцае адрамантаваць яго пасьля заканчэньня супрацьстаяньня
Усе падыходы да Майдану перавязаныя калючым дротам
Людзі на барыкадах. Многія стаяць другі месяц
Мужчына сабраў усе патроны і гільзы, якія выкарыстоўвалі сілавікі супраць дэманстрантаў. У яго калекцыі - куля, якой нібыта забілі Жызьнеўскага
На тэрыторыю паміж "Беркутам" і барыкадай забараняецца заходзіць на час замірэньня.
Людзі грэюцца каля вогнішча
Турысты могуць набыць магніцікі і майкі "Быў на Майдане"
На перадавой знаходзяцца байцы апазыцыі са шчытамі, якія самі адабралі ў спэцназу
На Грушэўскага ўжо тры паўнацэнныя лініі барыкадаў
Па Майдане каля дзясятка месцаў, дзе можна паставіць сьвечку ў памяць Жызьнеўскага. Менавіта гэтае месца знаходзіцца каля намёту УНА-УНСО
Ялінка на Майдане