У менскім мэтро назвы станцыяў пачалі пісаць ня толькі кірыліцай, але і лацінкай. Нацыянальны банк РБ выпусьціў памятныя манэты з надпісамі і тарашкевіцай, і лацінкай, і лацінай.
Пры канцы 2013 году ў Горацкім раёне быў знойдзены курганны могільнік і надмагільны камень, датаваны сярэдзінай XVIIІ стагодзьдзя, з надпісам, зробленым беларускай лацінкай: «Памажы, Госпадзе, Васілю року 1750», што сьведчыць пра даўнюю традыцыю ўжываньня лацінскага альфабэту для запісу беларускай мовы.
Але ці патрэбная сёньня лацінка беларускай мове, беларускай культуры і беларускай дзяржаве? Што дасьць яе веданьне звычайнаму беларусу? Ці зручная яна для запісу беларускай мовы? Які шрыфт — кірылічны ці лацінскі — больш карысны і мэтазгодны для беларусаў сёньня?
Ці ёсьць сэнс пераходу беларускай мовы на лацінку, як гэта адбылося, прыкладам, у Малдове, Азербайджане? І ў якіх сфэрах усё ж варта ужываць лацінку?
А мо ўвогуле не да лацінкі сёньня, калі беларуская мова ў сучаснай беларускай дзяржаве занядбаная, калі яна амаль зьнікла з адукацыі, калі ваяўніча сьцьвярджаецца, што беларуская культура можа стварацца і на расейскай мове?
У дыскусіі бяруць удзел мовазнаўцы, палітыкі, грамадзкія дзеячы Пётра Садоўскі і Вінцук Вячорка. Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.