Джо Байден – 46-ы прэзыдэнт ЗША. Як адбывалася інаўгурацыя. ФОТАГАЛЕРЭЯ

Байдэн прынёс прысягу на Бібліі, якая перадаецца ў ягонай сям'і з пакаленьня ў пакаленьне.

У інаўгурацыйнай прамове Байдэн абяцаў быць прэзыдэнтам "для ўсіх амэрыканцаў – і тых, хто галасаваў за яго, і тых, хто не"

Таксама Байдэн заклікаў амэрыканцаў аб’яднацца, слухаць адзін аднаго, і запэўніў, што «белы супрэматызм і ўнутраны тэрарызм» будуць пераможаныя

На цырымоніі прысутнічалі віцэ-прэзыдэнт пры Трампу Майк Пэнс, а таксама некалькі былых прэзыдэнтаў ЗША: Біл Клінтан з жонкай Гілары, Барак Абама з жонкай Мішэль і дочкамі, Джордж Буш-малодшы з жонкай Лорай. Прысутнічалі і дзеці Байдэна, у тым ліку і сын Гантэр

Цырымонія адбывалася без гледачоў, але ў прысутнасьці больш як 20 тысяч вайскоўцаў: да 24 студзеня ў Вашынгтоне дзейнічае рэжым надзвычайнага становішча з прычыны магчымых пратэстаў за былога прэзыдэнта Дональда Трампа

З прычыны магчымых пратэстаў і пандэміі каранавірусу ўлады Вашынгтону настойліва раілі жыхарам заставацца дома. На падыходах да Капітолію былі вайсковыя патрулі

Звычайна ў час інаўгурацыі перад Кангрэсам зьбіраюцца дзясяткі тысяч чалавек

Але сёлета замест людзей было 190 тысяч амэрыканскіх сьцягоў

Гімн ЗША выканала сьпявачка Лэдзі Гага. Яна, як і іншыя выканаўцы, якія сьпявалі на цырымоніі (Гэрт Брукс і Джэніфэр Лопэс) ніколі не хавалі сымпатыяў да Дэмакратычнай партыі

 

Камала Гарыс стала першай жанчынай на пасадзе віцэ-прэзыдэнта ЗША. Яе бацькі паходзяць зь Індыі і Ямайкі

Прысягу ў Гарыс прыняла член Вярхоўнага Суду ЗША Соня Сотамаер

Госьці на цырымоніі былі рассаджаныя з улікам сацыяльнай дыстанцыі. Пасьля кожнага выступу трыбуну праціралі сродкамі дэзынфэкцыі

Байдэн і ягоная жонка Джыл ідуць на цырымонію інаўгурацыі

Камала Гарыс вітае былога прэзыдэнта Барака Абаму

Былы прэзыдэнт Джордж Буш-малодшы на цырымоніі інаўгурацыі

Камала Гарыс з мужам

Былы прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан і былая дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан

Сцэна на балюстрадзе Кангрэсу, дзе адбывалася інаўгурацыя

Джо Байдэн і Камала Гарыс са сваімі сем'ямі

Традыцыйна на інаўгурацыі ўдзельнічае вайсковы аркэстар

Некаторым прыхільнікам Байдэна ўдалося ўбачыць цырымонію, хаця і здалёк

45-ы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп дагэтуль не прызнаў перамогу Байдэна на выбарах і вырашыў не прысуьнічаць на ягонай інаўгурацыі

Раніцай 20 студзеня Трамп вылецеў у Флорыду, дзе будзе жыць у сваім маёнтку