Дзень памяці ў Беларусі вачыма карэспандэнта Reuters
Крыжы на месцы масавых расстрэлаў у Курапатах.
72-гадовы Ўладзімер Раманоўскі з партрэтамі свайго бацькі Івана і маці Валянціны. Яны былі арыштаваныя ў 1937-1938 і правялі шмат гадоў у лягерах на поўначы СССР да сьмерці Сталіна.
76-гадовая Зінаіда Тарасевіч трымае самаробны кубак, якім яе бацькі доўгія гады карысталіся ў лягеры. З больш чым 20 сваякоў, адпраўленых у лягер у якасьці палітвязьняў, толькі яе маці і бацьку ўдалося выжыць і вярнуцца дадому пасля сьмерці Сталіна.
86-гадовая Надзея Дземідовіч была прысуджаная да 25 гадоў лягераў ў Казахстане і Расеі за сяброўства ў забароненым Саюзе беларускай моладзі.
78-гадовая Ала Канатуш з фотаздымкам свайго мужа Ўладзімера, які ў 1949 быў прысуджаны да 25 гадоў папраўча-працоўных лягераў, але выжыў і вярнуўся дадому пасьля сьмерці Сталіна.
Станіслаў Шушкевіч, першы кіраўнік незалежнай Беларусі, паказвае партрэт свайго бацькі Станіслава. Шушкевіч-старэйшы быў арыштаваны двойчы, у 1936 і 1948 годзе, але перажыў лягеры і вярнуўся дадому.
62-гадовы Ўладзімер Колас трымае фатаграфію свайго бацькі Георгія і дзеда Данілы. Сваякі Коласа правялі некалькі гадоў у выгнаньні, але выжылі і вярнуліся дадому ў 1950 годзе.
76-гадовая Мая Кляшторная ля крыжоў у Курапатах узгадвае свайго бацьку. Беларускі паэт Тодар Кляшторны быў у ліку літаратараў, расстраляных у ноч на 30 кастрычніка 1937 году.
Гісторык Леанід Маракоў паказвае графік штодзённых расстрэлаў НКВД у 1937-1938 гадах.