Беларусь пасьля абвяшчэньня незалежнасьці, да пачатку прэзыдэнцтва Лукашэнкі. ФОТАГАЛЕРЭЯ

Бел-чырвона-белыя сьцягі незалежнай Беларусі сярод натоўпу людзей, якія адзначаюць 100-годзьдзе з дня нараджэньня беларускага пісьменьніка і нацыянальнага дзеяча Максіма Багдановіча ў кастрычніку 1991 году.

 

Рабочыя каля статуі заснавальніка СССР Уладзіміра Леніна ў скрыні, прызначанай для ўсталяваньня ў Сьвяцку (заходняя Беларусь) у верасьні 1991 году.

Нядаўна дастаўленая статуя засталася ў каробцы, а мясцовыя ўлады ня ведалі, што рабіць з помнікам пасьля таго, як Беларусь абвясьціла незалежнасьць ад СССР за месяц да таго, як было зроблена гэтае фота.

Дзеці вывучаюць традыцыйныя тэхнікі вышыўкі на ўроку беларускай культуры ў Менску, сьнежань 1991 году.
Хоць культура Беларусі адрадзілася пасьля вызваленьня краіны ад савецкага аўтарытарызму, яе непасрэдны палітычны і эканамічны напрамак заставаўся нявызначаным.
 

Станіслаў Шушкевіч, першы лідэр незалежнай Беларусі (у цэнтры зьлева), падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Расеі Барысам Ельцыным (у цэнтры справа) у сьнежні 1991 году.

Шушкевіч, знакаміты навуковец, спадзяваўся на «беларускі нэўтралітэт», пры якім узброеныя сілы новай незалежнай краіны «ніколі не далучацца ні да NATO, ні да Расеі».

Рыбны ларок у Менску, студзень 1992 году. Фатаздымак зроблены пасьля таго, як цэны на асноўныя прадукты харчаваньня ў Беларусі вырасьлі ў чатыры разы.

Як і іншыя новыя незалежныя постсавецкія краіны, Беларусь сутыкнулася з эканамічнымі ўзрушэньнямі пры пераходзе да свабоднага рынку, а злачыннасьць і карупцыя квітнелі цягам 1990-х гадоў.

Фатаздымак, на якім нібыта адлюстраваны злачынец, затрыманы супрацоўнікамі Віцебскага МУС у красавіку 1992 году.

Многія законныя прадпрыемствы былі захопленыя злачынцамі з добрымі сувязямі ва ўмовах «дзікага капіталізму» 1990-х гадоў, у той час як іншыя зазналі вымагальніцтва з боку вулічных бандаў, якія дзейнічалі па ўсёй краіне.

Студэнты Беларускай акадэміі міліцыі ў Менску, чэрвень 1992 году

Тагачасны міністар замежных спраў Ізраілю Шымон Пэрэс наведвае магілу свайго прадзеда на закінутых габрэйскіх могілках у Валожыне, на захад ад Менску, у жніўні 1992 году. Пэрэс нарадзіўся ў вёсцы, але хлопчыкам эміграваў у сёньняшні Ізраіль. Дзесяцігодзьдзі напружанасьці паміж Ізраілем і Савецкім Саюзам зрабілі для Пэрэса практычна немагчымым паўторнае наведваньне сваёй роднай вёскі да 1991 году

Левыя актывісты з плякатам з выявай лідэраў Украіны, Расеі і Беларусі, якія заклікаюць да аднаўленьня «дружбы народаў», студзень 1993 году.

На рэфэрэндуме 1991 году, прысьвечаным будучыні СССР, беларусы пераважнай большасьцю прагаласавалі за тое, каб застацца ў межах той ці іншай формы шматнацыянальнага саюзу.

Тэлевізары беларускай вытворчасьці, выстаўленыя на продаж у Менску, травень 1993 году

Салдат побач са сьпісанымі зьнішчальнікамі на вайсковай базе ў Берасьцейскай вобласьці на захадзе Беларусі.

Незалежная Беларусь атрымала ў спадчыну абавязацельствы па скарачэньні ўзбраеньняў, якія першапачаткова былі ўзгодненыя паміж Савецкім Саюзам і ЗША. Менск зьнішчыў усю сваю інфраструктуру ядзернай зброі. Каля 3000 беларускіх танкаў і бронятэхнікі, а таксама 130 ваенных самалётаў таксама былі зьнішчаны ў 1990-я гады ў рамках працэсу дэмілітарызацыі, які падтрымлівае Захад.

Тагачасны прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан са Станіславам Шушкевічам (другі зьлева) ў першыя хвіліны першага і адзінага візыту прэзыдэнта ЗША ў незалежную Беларусь 15 студзеня 1994 году

Клінтан размахвае беларускім і амэрыканскім сьцягамі ў цэнтры Менску падчас візыту ў Беларусь у студзені 1994 году, які многія ўспрымалі як «падзяку» за перадачу Беларусьсю сваёй ядзернай зброі Расеі.

Візыт Клінтана ў Беларусь уключаў наведваньне мэмарыялу ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў у Курапатах. Праз чатыры месяцы пасьля таго, як Клінтан пакінуў Беларусь, у краіне прайшлі першыя прэзыдэнцкія выбары.

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка вітае кіраўнікоў дзяржаваў падчас сустрэчы Садружнасьці Незалежных Дзяржаў у кастрычніку 1994 году.

Лукашэнка быў прыведзены да прысягі ў якасьці прэзыдэнта 20 ліпеня 1994 году пасьля правядзеньня перадвыбарнай кампаніі на антыкарупцыйнай і прарасейскай плятформе. Гэта былі апошнія свабодныя выбары ў незалежнай Беларусі.

Неўзабаве пасьля сваёй інаўгурацыі Лукашэнка прапанаваў стварыць саюз Расеі і Беларусі. У наступныя гады некалькі палітычных апанэнтаў Лукашэнкі зьніклі і, як мяркуюць, былі забітыя, а новы лідэр зрабіў спробу зноў зрабіць Беларусь аўтарытарнай дзяржавай савецкага ўзору.