Барацьбіт на ровары

Your browser doesn’t support HTML5

Барацьбіт на ровары (перадача Андруся Такінданга)

Гісторыя пра менскага раварыста, які любіў езьдзіць па дарозе, але аднойчы яму трапіўся злы кіроўца аўтобуса, які ўспрымаў раварыстаў як жамяру.

Гэты першы выпуск перадачы «Прадай бараду». Кожны тыдзень на нашым сайце Вас чакае новая гісторыя з жыцьця беларусаў у форме кароткі анімаваных баек.

Сьпявак і мастак Андрусь Такінданг, які жыве ў Беларусі, але мае карані ў далёкім афрыканскім Чадзе, старанна занатоўвае гісторыі, робіць малюнкі, а Дзяніс Мяжуй — стварае на падставе гэтага анімацыю. Як кажа сам Такінданг, перадачу «Прадай бараду» робяць два чалавекі, але ўдзельнічае ў ёй уся Беларусь.