Баль у гонар Элізы Ажэшкі ўпершыню прайшоў у Горадні

У Швайцарскай даліне ў Горадні ў дворыку дома Элізы Ажэшкі адбыўся баль з рэканструкцыяй танцаў ХІХ стагодзьдзя. Менавіта 16 чэрвеня спаўняецца 110 гадоў з таго дня, як знакамітая пісьменьніца стала ганаровай грамадзянкай Горадні.