«Стомленыя, але няскораныя»: украінскія абаронцы Бахмута. Фотагалерэя

Твар украінскага вайскоўца, які 15 красавіка вяртаўся з баёў пад Бахмутам.

Узброеныя сілы Ўкраіны па-ранейшаму ўтрымліваюць Бахмут, нягледзячы на ​​інтэнсіўныя і жорсткія баі за горад паміж украінскімі і расейскімі войскамі

Паколькі вулічныя баі за горад не спыняюцца, адбываецца ратацыя вайскоўцаў Узброеных сіл Украіны ў невядомае месца, каб даць ім неабходны час адпачыць і аднавіцца перад вяртаньнем у бой

16 красавіка Мінабароны Расеі паведаміла, што атрады наймітаў ПВК «Вагнэр» нібыта захапілі яшчэ два кварталы горада на паўночным захадзе і паўднёвым усходзе ад Бахмута. Гэтае сьцьвярджэньне немагчыма праверыць

У межах гарадзкой забудовы Бахмута ідуць «беспрэцэдэнтныя кровапралітныя баі», заявіў прэс-сакратар Усходняй групоўкі войскаў Узброеных сіл Украіны Сяргей Чараваты ў эфіры рэспубліканскага тэлемаратону 15 красавіка.

Паводле яго, украінскія вайскоўцы пасьпяхова абараняюць горад, «імкнучыся нанесьці праціўніку максымальныя страты»

У канцы лютага здавалася, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны выйдуць з Бахмута, але ў сакавіку Кіеў заявіў, што працягне барацьбу, каб нанесьці як мага большыя страты расейскім войскам

На нашыўцы вайскоўца, які толькі што вярнуўся з Бахмута, вышыта галава кіраўніка Расеі Пуціна, нанізаная на ўкраінскі трызубец

Нямецкая аўчарка па мянушцы Бас суправаджае мінамётнае падразьдзяленьне «Эдэльвэйс» пасьля вяртаньня зь цяжкіх баёў пад Бахмутам.

Падразьдзяленьне выратавала сабаку падчас місіі пад Кіевам мінулым летам, і з таго часу сабака суправаджае вайскоўцаў у розныя месцы службы на лініі фронту

Кіеў прызнае, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны заплацілі высокую цану чалавечымі жыцьцямі, абараняючы «крэпасьць Бахмут», горад, у якім да вайны пражывала каля 70 тысяч чалавек.

Жорсткае супрацьстаяньне называюць самай кровапралітнай бітвай пяхоты з часоў Другой сусьветнай вайны

Украінскія вайскоўцы мінамётнай часткі 10-й асобнай горна-штурмавой брыгады «Эдэльвэйс» адпачываюць пасьля вяртаньня зь цяжкіх баёў, 14 красавіка 2023 году.

Хаця ўзяцьце пад кантроль Бахмуту, дзе, паводле ацэнак, загінулі тысячы салдат з абодвух бакоў, было б у значнай ступені сымбалічнай перамогай для Масквы, гэта дазволіла б яе сілам засяродзіцца на ўкраінскіх гарнізонах вакол Часавага Яру і прасунуцца ўглыб Данецкай вобласьці на Краматорск і Славянск, мяркуюць ваенныя аналітыкі

Праз вакно кухні відаць нявыкарыстаныя мінамётныя снарады

Украінскія вайскоўцы гатуюць ежу ў сховішчы, 14 красавіка 2023 году

Украінскі вайсковец курыць пасьля вяртаньня зь цяжкіх баёў пад Бахмутам, 15 красавіка 2023.

Неўзабаве Ўкраіна плянуе перайсьці ў контранаступ, каб вярнуць сабе дадатковыя тэрыторыі. Пачатак контранаступу быў адкладзены з прычыны сукупнасьці фактараў, уключаючы ўмовы надвор'я, павольныя пастаўкі тэхнікі і нястачу боепрыпасаў, паведамілі раней у Кіеве.