Азэрбайджанская паліцыя канфіскоўвае матэрыялы зь бюро Радыё Свабода ў Баку

Your browser doesn’t support HTML5

Супрацоўнікі Генэральнай пракуратуры Азэрбайджану сёньня канфіскавалі матэрыялы ў бюро азэрбайджанскай рэдакцыі Радыё Свабода ў Баку, узламаўшы сэйф. Прадстаўнікі пракуратуры заявілі, што ў іх ёсьць судовае рашэньне «закрыць бюро». Журналістаў затрымалі на некалькі гадзін, а потым выпусьцілі.