Генэральны сакратар ААН даў М’янме «апошні шанец» спыніць крызіс з мусульманамі-рахіджа

Пратэст у Аўганістане супраць сытуацыі ў М’янме і палітыкі Аун Сан Су Чжы, ілюстрацыйнае фота

Генэральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш заявіў, што ў лідэркі Мʼянмы Аўнг Сан Су Чы застаўся «апошні шанец», каб спыніць крызіс у яе краіне, у выніку якой больш за 400 000 прадстаўнікоў мусульманскага меншасьці рахінджа ўцяклі ў Банглядэш.

«Я чакаю, што лідэр краіны зможа стрымаць гэта і зможа зьмяніць сытуацыю, — перадае ВВС словы Гутэрыша. — У яе ёсьць шанец, апошні, на маю думку, шанец зрабіць гэта».

Мʼянма і яе прэзыдэнтка, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі міру Аўнг Сан Су Чы, сутыкаюцца з моцнай міжнароднай крытыкай за сытуацыю з народам рахінджа ў краіне, асабліва ў штаце Ракхайн, паводзіны ў дачыненьні іх будысцкай большасьці. Многія прадстаўнікі мусульманскай меншасьці пачалі ўцякаць з краіны 25 жніўня, калі вайскоўцы пачалі разгон у Ракхайне пасьля падазрэньняў, што баевікі рахінджа атакавалі вайсковыя базы і паліцэйскія пункты, у выніку чаго 12 супрацоўнікаў службы бясьпекі загінулі.

Армія заявіла, што забіла каля 400 падазраваных баявікоў. Урад Мʼянмы заяўляе, што яго дзеяньні накіраваныя ня супраць цывільных, а супраць баевікоў.

Крызіс рахінжда, верагодна, стане ключавой тэмай абмеркаваньня на Генэральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку, куды зьбіраюцца 18 верасьня ўсясьветныя лідэры. Аун Сан Су Чжы будзе не на асамблеі, затое на 19 верасьня яна анансавала тэлезварот наконт вырашэньня крызісу.