Адзіны здабытчык грошай у сям'і цягае на плячах больш за 100 кг мукі
Your browser doesn’t support HTML5
Саед Абдул Гані штодня носіць на плячах больш за 100 кіляграмаў мукі. Ён робіць гэта апошнія 25 гадоў, праходзячы кілямэтар да пякарні ў пакістанскім горадзе Пэшавар. Па дарозе ён крыху адпачывае, і яму дапамагаюць падняцца. За дзень ён зарабляе 300 пакістанскіх рупій (каля 3 даляраў). Ён адзіны здабытчык грошай у сваёй сям'і. «Пасьля працы я іду на рынак, каб купіць цыбулю і бульбу для сваіх дзяцей». Абдул Гані кажа, што ня хоча жабраваць і ганарыцца тым, што здольны паклапаціцца пра сваю сям'ю.