Як «русский мир» падымаў сьцяг у Афрыцы

Сьцяг "Русского Сомали", які паднялі над Сагало. Каляністы назвалі форт Новая Масква.

Першая старонка францускага тыднёвіка Journal Des Voyages: казак Ашынаў незадоўга да адплыцьця ў Афрыку з Адэсы ў 1888 годзе.
 

На старонках выданьня падрабязна расказалі пра маршрут плаваньня каляністаў: у Порт-Саідзе яны нанялі аўстра-вугорскі параход, які прычаліў да берагу ў Сагало ў студзені 1889 году.
 

Фота казакоў-каляністаў у Абісініі ў 1889 годзе. Іх паселішча налічвала каля 200 чалавек, сярод якіх былі сьвятары, жанчыны і дзеці.
 

Карціна затокі Сагало, намаляваная нямецкім пэйзажыстам Ёганам Марцінам Бэрнатцам (1802-1878).

Старонка яшчэ аднаго францускага выданьня з партрэтам Ашынава. У арыткуле расказваецца, што ён заснаваў калёнію на месцы, якое ў той час належала Францыі, і празь некалькі тыдняў францускія ваенныя караблі абстралялі форт з мора, а казакі паднялі белы сьцяг.

Сагало ў нашыя дні. Сьлядоў «Новай Масквы» тут не засталося.