Нэльсан Мандэла — жыцьцё ў фотаздымках
Нэльсан Мандэла ў пачатку 1960-х, перад тым, як быў асуджаны на пажыцьцёвае зьняволеньне за сабатаж
Актывісты супраць апартэіду, у тым ліку Нэльсан Мандэла, паказваюць адмысловыя жэсты пасьля таго, як былі асуджаныя на пажыцьцёвае зьняволеньне ў Прэторыі ў 1964 годзе
Нэльсан Мандэла са сваёй другой жонкай Віні ў дзень іхнага вясельля ў 1957 годзе
Нэльсан Мандэла падчас выступу ў ААН, жнівень 1990 году
Нэльсан Мандэла з тагачасным прэзыдэнтам ПАР Ф. дэ Клеркам (справа) пасьля таго, як яны падзялілі Нобэлеўскую прэмію міру ў 1993 годзе
Нэльсан Мандэла пазірае ў вакно турэмнай камэры, дзе ён правёў значную частку свайго 27-гадовага зьняволеньня. 1994 год
Нэльсан Мандэла кідае свой бюлетэнь на першых шматрасавых выбарах у Паўднёвай Афрыцы. Красавік 1994 году.
Нэльсан Мандэла дае прысягу падчас прэзыдэнцкай інаўгурацыі ў Прэторыі ў траўні 1994 году
Нэльсан Мандэла і каралева Элізабэт ІІ у першы дзень яго візыту ў Брытанію ў 1996 годзе
Прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан (справа) і Нэльсан Мандэла, сакавік 1998 году
Нэльсан Мандэла і папа Ян Павал ІІ у Ватыкане ў 1998 годзе
Ірляндзкая рок-зорка Бона і Нэльсан Мандэла ў рэзыдэнцыі апошняга ў Яганэсбургу ў траўні 2002 году
Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш сустракае Нэльсана Мандэлу ў Авальнай залі Белага дому ў траўні 2005 году
Трэцяя жонка Нэльсана Мандэлы Граса Машэл фіксуе валасы мужа падчас інаўгурацыі Джэкаба Зума як прэзыдэнта Паўднёвай Афрыкі ў траўні 2009 году
Скульптура былога прэзыдэнта Нэльсана Мандэлы, якая была ўзьведзеная ў жніўні 2012 году ў азнаменаваньне 50-й гадавіны захопу Мандэлы паліцыяй апартэіду