Адкрыўся музэй-лецішча Васіля Быкава
Your browser doesn’t support HTML5
Пасьля капітальнага рамонту адкрыты для наведваньня музэй-лецішча Васіля Быкава. У экспазыцыю музэя дададзеныя карціны, намаляваныя Васілём Быкавым, ягоныя графічныя малюнкі. Работнікі музэя пастараліся максымальна захаваць атмасфэру, якая панавала на лецішчы, калі там бываў Васіль Быкаў. Афіцыйныя асобы ўдзелу ў адкрыцьці ня бралі.