Падчас прэсавай канфэрэнцыі ў Маскве Ўладзімер Пуцін выказаўся адносна беларуска-расейскай інтэграцыі.
На пытаньне, ці памяняецца пазыцыя Расеі ў пытаньні інтэграцыі зь Беларусьсю, У.Пуцін сказаў:
Мы ў якасьці адной з першачарговых задач ставілі перад сабой задачу стварэньня адзінай валюты – выхад на разьлікі ў расейскіх рублях у якасьці адзінай валюты
“Для Расеі ў міжнародных справах гэта, безумоўна, прыярытэт – будаўніцтва саюзнай дзяржавы разам зь Беларусьсю. Мы гатовыя пайсьці так далёка, як гэтага хочуць нашыя беларускія партнэры. І найперш, на маю думку, гаворка павінна ісьці пра інтэграцыю ў сфэры эканомікі.
Мы ў якасьці адной зь першачарговых задач ставілі перад сабой задачу стварэньня адзінай валюты – выхад на разьлікі ў расейскіх рублях у якасьці адзінай валюты. Сёньня, калі расейская фінансавая сыстэма стабільная як ніколі, упэўнены, для беларускай эканомікі, для грамадзянаў Беларусі нічога, акрамя плюсаў, тут няма. Але, паўтараю, гэта магчыма зрабіць толькі ў тым выпадку, калі нашыя беларускія партнэры гэтага хочуць. Мы тут навязваць нічога не зьбіраемся.
Што да сацыяльнай сфэры, сфэры мытных стасункаў, то многае ўжо зроблена, але трэба зрабіць яшчэ нямала. Нам трэба ўніфікаваць мытныя тарыфы. Нам трэба стварыць такія ўмовы, пры якіх у нас ня будзе ўзаемных асьцярог у сувязі з тым, што то ў Маскве, то ў Менску прымаюцца няўзгодненыя рашэньні ў сфэры эканомікі. Наагул, тут ёсьць над чым працаваць. Мы будзем дзейнічаць у гэтым кірунку. Ніякіх зьменаў на беларускім напрамку замежнай палітыкі пасьля 2 сакавіка, упэўнены, не адбудзецца”.