Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс на нявызначаны час перанёс свой візыт у Беларусь. Пра гэта сёньня паведаміла амбасада Вэнэсуэлы ў Менску.
Яшчэ два тыдні таму часовы павераны гэтай краіны ў Беларусі Дыяс Нуньес казаў, што прэзыдэнт Вэнэсуэлы зьбіраецца наведаць Менск пры канцы лютага – на пачатку сакавіка.
У амбасадзе адмовіліся камэнтаваць прычыну, зь якой візыт адкладаецца, але засяродзілі ўвагу на тое, што ён не адмяняецца, а толькі пераносіцца на нявызначаны час.