Пад час выступу на Мюнхэнскай канфэрэнцыі ў пытаньнях палітыкі бясьпекі першы віцэ-прэм’ер Расеі Сяргей Іваноў пагадзіўся, што расейскі газ пастаўляецца ў Беларусь таньней, чым для іншых эўрапейскіх краінаў.
С. Іваноў сказаў:
“Сёньня Эўропа плаціць за тысячу кубамэтраў газу 314 даляраў. Лукашэнка сказаў, што ў яго такіх грошай няма”.
Паводле Сяргея Іванова, цэны на расейскія энэрганосьбіты не залежаць ад зьнешняй палітыкі Расеі. Маўляў, Расея “нікому не пастаўляе газ бясплатна”, а цана на энэрганосьбіты вызначаецца па празрыстай рыначнай формуле.
Цяпер Беларусь атрымоўвае расейскі газ па 119 даляраў за тысячу кубамэтраў.
С.Іваноў таксама заявіў, што магчымае перакрыцьцё паставак расейскага газу ва Ўкраіну, не закране эўрапейскіх спажыўцоў.