Пакуль распаўсюднік недзяржаўных СМІ Барыс Хамайда адбывае арышт, рэдакцыя “Курьера из Витебска” вырашыла данесьці да чытачоў апошні нумар газэты праз інтэрнэт.
Матэрыялы нумару разьмешчаныя на сайце www.ximik.info, які стварылі журналісты наваполацкай газэты “Химик”.
Зараз рыхтуецца інтэрнэт-вэрсія наступнага, лютаўскага нумару. Таксама ня выключана, што газэта й надалей будзе выходзіць у двух варыянтах — у электронным і ў друкаваным.
Набыць “Курьер из Витебска” ў папяровым выглядзе можна будзе пасьля 11 лютага, калі апазыцыянэр Барыс Хамайда выйдзе з ізалятару часовага ўтрыманьня.
Суд Кастрычніцкага раёну прысудзіў яму 13 сутак арышту за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга.