Столькі сем’яў было выселена летась са свайго жытла за няўплату жыльлёва-камунальных паслуг.
Пра гэта паведаміў намесьнік міністра жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Ляпуноў.
Паводле яго, такія сем’і высяляюцца ў менш камфортнае жытло, у інтэрнаты ці жытло рэзэрвовага фонду. Рашэньне на гэты конт прымае суд.
Паводле чыноўніка, некаторыя сем'і высяляюцца не за пратэрмінаваную запазычанасьць за камунальныя паслугі, а ў сувязі з парушэньнем правілаў утрыманьня жылога фонду, якое можа прывесьці да яго разбурэньня. У гэтым выпадку, патлумачыў намесьнік міністра, высяленьне можа адбывацца без прадастаўленьня іншага жытла. Летась так было выселена 162 сям’і.