Загінуў 40-гадовы беларус. Яшчэ дваіх ягоных суайчыньнікаў, 37 і 27 гадоў, адразу пасьля здарэньня даставілі ў шпіталь.
Выбух здарыўся раніцай 5 лютага ў 10-павярховым жылым доме па вуліцы Карнеева ў Санкт-Пецярбургу.
Паводле паведамленьняў пецярбурскіх СМІ, прычынай выбуху стала неасьцярожнае абыходжаньне беларусаў з баявой гранатай, якая нейкім чынам трапіла ў падвал жылога будынку.
Якраз у гэтым памяшканьні і жылі ад сярэдзіны студзеня трое беларускіх гастарбайтараў. Яны працавалі сьлесарамі-сантэхнікамі і мянялі ў гэтым доме стаякі.
Іншых ахвяраў не было. Будынак выглядае непашкоджаным.